wd wp Пошук:

Дземінец

Дзе́мінецвозера ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Крашанка (прыток Ушачы), за 4 км у напрамку на паўднёвы ўсход ад гарадскога пасёлка Ушачы, за 1 км на паўночны ўсход ад вёскі Кавалеўшчына.

Плошча паверхні возера 0,31 км², даўжыня 1,29 км, найбольшая шырыня 0,52 км. Найбольшая глыбіня возера 2,9 м, сярэдняя 2 м. Аб’ём вады 0,62 млн. м³. Плошча вадазбору 24 км². Даўжыня берагавой лініі 3,98 км.

Катлавіна возера лагчыннага тыпу, падзяляецца на 2 плёсы. Схілы катлавіны вышынёй да 6 метраў, спадзістыя, пясчаныя. Берагавая лінія звілістая. Берагі нізкія, забалочаныя. Дно возера плоскае, выслана сапрапелем, уздоўж берагоў яно пясчанае і ілістае. У паўднёвай частцы возера мае два астравы агульнай плошчай каля 2 га.

Возера эўтрофнае, слабапраточнае. Упадаюць ручаі, у тым ліку з возера Доўгі Дземінец і з возера без назвы. У паўночнай частцы выцякае ручай у возера Ваўчо.

Возера Дземінец зарастае слаба. Прыбярэжная расліннасць пашырана на адлегласці да 5 м ад берага (трыснёг, чарот, аер, асокі, гарлачыкі).

У возеры водзяцца шчупак, акунь, лешч, плотка, гусцяра, лінь і іншыя віды рыб.

Гл. таксама

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Азёры Ушацкага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Азёры Віцебскай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара