wd wp Пошук:

Джхаркханд

Джхаркханд (англ.: Jharkhand) — штат на ўсходзе Індыі. Гранічыць са штатамі Біхар на поўначы, Утар-Прадэш і Чхатысгарх на захадзе, Арыса на поўдні і Заходняя Бенгалія на ўсходзе. Займае 15-е месца сярод штатаў па плошчы (79 700 км²) і 13-е па насельніцтву (26,9 млн чалавек, 2001). Адміністрацыйны цэнтр — Ранчы.

Гісторыя

Выдзелены ў 2000 годзе са складу штата Біхар.

Эканоміка

Адзін з найбольш прамыслова развітых штатаў краіны: чорная металургія, цяжкае машынабудаванне, хімічная прамысловасць. Штат багаты мінеральнымі і ляснымі рэсурсамі: тут здабываюць уран, жалеза, медзь, баксіты, марганец, хром, торый, золата, серабро і інш.

ВУП штата — 14 млрд долл. ЗША (2004).

Насельніцтва

82 % насельніцтва — індуісты, 14 % — мусульмане, 4 % — хрысціяне. Асноўныя мовы — хіндзі і англійская, значная частка насельніцтва гаворыць па-бенгальску. Буйныя гарады: Дханбад.

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. 2011 census of India

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Джхаркханд
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных