wd wp Пошук:

Торый

Торый (лац.: Thorium) Th — радыеактыўны хімічны элемент III групы перыядычнай сістэмы; атамны нумар 90. Адносіцца да актыноідаў.

Серабрыста-белы метал. Атамная маса 232,0381. Шчыльнасць 11 720 кг/м³. Тэмпература плаўлення 1750 °C. Ступень акіслення +4, радзей +2, +3.

Адкрыты ў 1828 годзе Ё. Берцэліусам.

Прыродныя крыніцы

Галоўная крыніца торыю — манацытмінерал, які ўтрымлівае фасфаты торыю і рэдказямельных элементаў, а таксама аксіды жалеза, крэмнію, інш. Рудой на торый таксама з’яўляецца мінерал тарыт (сілікат торыю)[1].

Прымяненне

Сплавы торыю — высокатрывалыя, хімічна ўстойлівыя пры павышаных тэмпературах. З іх вырабляюць дэталі рэактыўных рухавікоў, ракет, гарачатрывалыя тыглі. Торый — перспектыўнае ядзернае паліва (крыніца урану-233).

Літаратура

Спасылкі

  1. Большой энциклопедический словарь: В 2-х т. / Гл. ред. А. М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1991. — Т. 2. — С. 485. — 768 с. — 2 000 000 экз. — ISBN 5-85270-044-4 (т. 2.).(руск.)
Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Хімічныя элементы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Металы
Катэгорыя·Актыноіды