wd wp Пошук:

Даталіт

Даталі́т[1] — мінерал падкласа борасілікатаў, гідраксіборасілікат кальцыю CaBSiO4(OH). Прымесі марганцу, магнію, алюмінію, жалеза[2]. Упершыню апісаны ў 1806 годзе дацка-нарвежскім геолагам Йенсам Эсмаркам (Jens Esmark)[3].

Крышталізуецца ў манакліннай сінгоніі. Утварае крышталі, зярністыя і шчыльныя агрэгаты, радыяльна-прамянёвыя выдзяленні і нацёкі. Колер белы да бясколернага, часам з зеленаватым, зеленевата-блакітным, жаўтаватым, шараватым, чырванаватым адценнем. Бляск шкляны, смаляны. Цвёрдасць 5—5,5 па шкале Моаса. Шчыльнасць 2,8—3 г/см³. Крохкі. Раскладаецца ў салянай кіслаце.

Паходжанне і радовішчы

Даталіт — другасны матэрыял вывергнутых магматычных парод пераважна асноўнага складу[2]. Запаўняе пустэчы ў туфах, шырока распаўсюджаны ў вапняковых скарнах і гідратэрмальных жылах[2]. Сустракаецца разам з аксінітам, гранатамі, данбурытам, кальцытам, прэнітам, цэалітамі[4]. Радовішчы ў Аўстрыі, Германіі, ЗША, Мексіцы, Нарвегіі, Расіі (Дальнягорск, Прыморскі край), Японіі[2][4].

Выкарыстанне

Даталіт выкарыстоўваецца ў якасці руды на бор. Таксама другарадны вырабны матэрыял у ювелірнай справе.

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 6: Дадаізм — Застава.
  2. 1 2 3 4 Датолит // Каталог Минералов(руск.)
  3. Datolite // mindat.org and the Hudson Institute of Mineralogy(англ.)
  4. 1 2 Датолит // Кристаллов.net(руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Мінералы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Злучэнні бору
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Мінералы кальцыю
Катэгорыя·Злучэнні крэмнію
Катэгорыя·Сілікаты (мінералы)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вырабныя камяні
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара