wd wp Пошук:

Давід Вілья

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Давід Вілья Санчэс (ісп.: David Villa Sánchez; нар. 3 снежня 1981, Лангрэа, Астурыя, Іспанія) — былы іспанскі футбаліст, нападнік. Рэкардсмен нацыянальнай зборнай Іспаніі па колькасці забітых мячоў, чэмпіён Еўропы і свету ў яе складзе.

Кар’ера

Клубная

Вілья меў цікавасць да шматлікіх астурыйскіх каманд, але адна з вялікіх каманд краю, «Рэал Аўеда», заявіла, што ён быў занадта юным і меў недастатковы патэнцыял для клуба. Пасля Давід атрымаў ​​прафесійны прарыў у мясцовым клубе «Спортынг» Хіхон, ідучы па слядах свайго куміра дзяцінства Кіні. Вілья дэбютаваў у складзе астурыйскага клуба ў сезоне 2000/2001.

Правёўшы амаль два сезона ў «Спортынгу» і забіўшы 40 мячоў, Вілья ў канчатковым рахунку, атрымаў сваю пуцёўку ў вышэйшы іспанскі дывізіён, калі «Спортынг» быў у цяжкім фінансавым становішчы і быў вымушаны прадаць іграка ў клуб «Рэал Сарагоса» улетку 2003 года. Давід падпісаў кантракт з новым клубам, які ўсталяваў яму памер заробку ў памеры 3 млн еўра ў год. Нападнік не меў праблем з адаптацыяй да гульні на высокім узроўні, і нават здолеў вызначыцца 17 разоў у сваім першым сезоне ў «Сарагосе».

У 2005 годзе ігрок перайшоў у клуб «Валенсія». Адразу ж у першым сезоне за «Валенсію» Вілья забіў 25 мячоў, правёўшы 37 гульняў, у Ла Лізе і стаў другім пасля Самуэля Это’о лепшым бамбардзірам чэмпіянату. За ўсю гісторыю «Валенсіі» толькі два футбалісты забівалі за адно першынство больш галоў. Вынік Давіда стаў трэцім паказчыкам клуба за ўвесь час. У наступныя сезоны Вілья зноў станавіўся лепшым бамбардзірам «Валенсіі», і аж да сезона 2007/2008 быў лепшым іспанскім бамбардзірам у лізе.

19 мая 2010 года Вілья перайшоў у «Барселону», якая заплаціла за трансфер форварда амаль 42 млн еўра[3][4]. Кантракт быў падпісаны 22 мая на 4 гады з заработнай платай у памеры 7 млн еўра за сезон, з магчымасцю падаўжэння яго яшчэ на год[5][6], на цырымоніі прадстаўлення іграка прысутнічала 46 тысяч гледачоў[7].

8 ліпеня 2013 года «Барселона» абвесціла, што яны дасягнулі пагаднення аб транферы Вільі ў мадрыдскае «Атлетыка» за 5,1 млн еўра[8]. 21 жніўня 2013 года ігрок забіў гол у першым матчы за «Атлетыка» ў матчы Суперкубка супраць былога клуба «Барселоны»[9]. Давід правёў не благі сезон, стаўшы чэмпіёнам Іспаніі і дайшоўшы з клубам да фіналу Лігі чэмпіёнаў. Трэба заўважыць, што ў мадрыдскім клюбе Вілья даволі часта гуляў з глыбіні пляцоўкі, шмат часу адпрацоўваючы ў абароне.

Улетку 2014 года стаў першым іграком створанага клуба «Нью-Ёрк Сіці», які пачаў выступленні ў МЛС толькі з 2015 года. З гэтай прычыны Давід быў аддадзены ў арэнду ў клуб аўстралійскай лігі «Мельбурн Сіці», а з 2015 года пачаў гуляць у Амерыцы.

У лістападзе 2018 года было абвешчана, што Вілья не будзе падаўжаць кантракт з «Нью-Ёрк Сіці», які сканчваецца 31 снежня таго ж года, і неўзабаве стала пра пераход нападніка ў японскі клуб «Вісэл Кобэ» з 1 студзеня 2019 года[10]. У лістападзе 2019 года абвясціў аб завяршэнні кар’еры па заканчэнні сезона[11]. Свой апошні матч правёў 1 студзеня 2020 года, калі выйшаў на замену ў канцы сустрэчы за Кубак Імператара, у якім «Вісэл Кобэ» ўзяў першы трафей у сваёй гісторыі[12].

Міжнародная

Дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Іспаніі 9 лютага 2005 года ў матчы супраць зборнай Сан-Марына. Першы гол за зборную забіў 16 лістапада таго ж года, паразіўшы вароты зборнай Славакіі.

Удзельнічаў на чэмпіянаце свету 2006 года. У першым матчы групавога этапа супраць зборнай Украіны Вілья забіў два мячы. У 1/8 фіналу супраць будучых фіналістаў французаў Давід адкрыў лік рэалізаваўшы пенальці, аднак французы здолелі пераламаць ход гульні і перамаглі з лікам 3:1.

На пераможным для Іспаніі еўрапейскім першынстве 2008 года Вілля стаў лепшым бамбардзірам, забіўшы чатыры мячы. У першым жа матчы турніру супраць зборнай Расіі Вілья зрабіў хет-трык. З-за траўмы, атрыманай у паўфінале супраць усё той жа зборнай Расіі, нападнік быў вымушаны прапусціць фінал.

З-за траўмы, атрыманай на клубнам чэмпіянаце свету, Давід быў вымушаны прапусціць Еўра-2012, на якім зборная Іспаніі таксама дамаглася перамогі.

Дасягненні

Клубныя

«Рэал Сарагоса»:

«Валенсія»:

«Барселона»:

«Атлетыка»:

«Вісэл Кобэ»:

Міжнародныя

Іспанія:

Зноскі

  1. VILLA david sanchez // Base de Datos del Futbol Argentino
  2. David Villa Sánchez // AsMadrid: Grupo PRISA, 1967.
  3. “Барселона” купила нападающего за 40 миллионов евро. lenta.ru
  4. “Барселона” приобрела Вилью у “Валенсии” за € 40 млн. championat.com
  5. Вилья официально перешел в «Барселону». sports.ru
  6. David Villa sold to Barcelona Архівавана 22 мая 2010.. timeslive.co.za
  7. Как подписывали Вилью. sports.ru
  8. Club reach deal in principal to sell David Villa to Atletico Madrid. FC Barcelona.
  9. Messi goes off injured in Spanish Super Cup as Neymar scores his first Barca goal… with a header!. Daily Mail.
  10. «Виссел Кобе» представил Вилью. by.tribuna.com.
  11. Вилья объявил о завершении карьеры по окончании сезона. by.tribuna.com.
  12. «Виссел Кобе» Иньесты выиграл 1-й трофей в истории – Кубок Японии. Вилья завершил карьеру. by.tribuna.com.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Ігракі ФК Спортынг Хіхон
Катэгорыя·Ігракі ФК Атлетыка Мадрыд
Катэгорыя·Футбалісты Іспаніі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Чэмпіёны свету па футболе
Катэгорыя·Ігракі ФК Вісэл Кобэ
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Астурыі
Катэгорыя·Ігракі зборнай Іспаніі па футболе
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Нью-Ёрк Сіці
Катэгорыя·Нарадзіліся 3 снежня
Катэгорыя·Ігракі ФК Валенсія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Барселона
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1981 годзе
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Мельбурн Сіці
Катэгорыя·Ігракі ФК Рэал Сарагоса
Катэгорыя·Чэмпіёны Еўропы па футболе