wd wp Пошук:

ФК Рэал Сарагоса

«Рэал Сарагоса» (ісп.: Real Zaragoza) ― іспанскі футбольны клуб з аднайменнага горада, прадстаўляе правінцыю Арагон. Быў заснаваны 18 сакавіка 1932 года шляхам аб’яднання двух клубаў Iberia SC і Real Zaragoza CD. У 1930-х гадах клуб прагрэсаваў, але грамадзянская вайна перашкодзіла гэтаму прагрэсу.

«Рэал» з Сарагосы займае 9 радок у вольнай табліцы чэмпіянату Іспаніі. Шосты клуб Іспаніі па колькасці перамог у кубку краіны, клуб перамагаў у гэтым спаборніцтве шэсць разоў. «Сарагоса» таксама мае перамогу ў Кубку ўладальнікаў кубкаў, што была дасягнута ў сезоне 1994/95.

Традыцыйна дома клуб гуляе ў белых кашулях і гэтрах з сінімі шортамі. У гасцях каманда апранаеццца ў адзенне жоўта-чорнага колеру. Хатняя арэна завецца «Ла Рамарэда» і змяшчае 34 595 гледачоў.

Сябры і супернікі

Традыцыйна з клубам «Нумасія» з горада Сорыя падтрымліваюцца добрыя адносіны.

Сярод традыцыйных праціўнікаў варта вылучыць «Асасуну» з Памплоны, што прадстаўляе суседнюю правінцыю Навара. Паміж гарадамі 145 кіламетраў, але калі каманды гуляюць адзін супраць аднаго, стадыён звычайна месціць шмат прадстаўнікоў гасцявога клуба.

Таксама існуе і арагонскае дэрбі, калі на пляцу сустракаюцца «Рэал Сарагоса» і «Уэска».

Дасягненні

Склад

Станам на верасень 2022 года.

Пазіцыя Імя Год нараджэння
1 Аргенціна Бр Крысціян Альварэс 1985
2 Калумбія Аб Габрыэль Фуэнтэс 1997
3 Партугалія Аб Жаір Амадор 1989
4 Сербія ПА Радасаў Петравіч 1989
5 Іспанія ПА Хаўмэ Грау 1997
6 Іспанія Аб Алехандра Франсес 2002
7 Іспанія Нап Мігель Пучэ 2001
8 Іспанія ПА Эўхені Вальдэрама 1994
9 Іспанія Нап Іван Асон 2002
10 Іспанія ПА Серхіа Бермеха 1997
11 Аргенціна ПА Валентын Вада 1996
12 Іспанія Нап Гаіска Ларасабаль 1997
13 Іспанія Бр Альвара Ратон 1993
Пазіцыя Імя Год нараджэння
14 Іспанія ПА Франча Серана 2001
15 Балівія Аб Хайра Кінтэрас 2001
16 Іспанія Аб Даніэль Ласурэ 1994
17 Іспанія Аб Карлас Ніета 1996
18 Іспанія Аб Фран Гамес 1991
19 Сенегал Нап Махтар Гее 1997
20 Аргенціна Нап Джуліяна Сімеонэ 2002
21 Іспанія ПА Альберта Сапатэр Капітан каманды 1985
22 Іспанія Аб Карлас Вігарай 1994
23 Іспанія ПА Ману Маліна 1991
24 Іспанія Аб Льюіс Лопес 1997
28 Іспанія Нап Віктар Мальеха 2001

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Футбольныя клубы, заснаваныя ў 1932 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Футбольныя клубы Іспаніі
Катэгорыя·ФК Рэал Сарагоса
Катэгорыя·Футбольныя клубы паводле алфавіта