wd wp Пошук:

Гульня ў імітацыю

«Гульня́ ў іміта́цыю» (англ.: The Imitation Game) — гістарычная драма пра крыптографа ваеннага часу Алана Цьюрынга, які ўзламаў код Энігмы Трэцяга рэйха падчас Другой сусветнай вайны, і пазней быў прыцягнуты да крымінальнай адказнасці за сваю гомасексуальнасць[4][5]. Фільм зрэжысаваны Мартэнам Тыльдумам[6] паводле сцэнарыя Грэма Мура[7], заснаванаму на рамане «Алан Цьюрынг: Энігма» Эндру Ходжэса[en]. Галоўную ролю выканаў Бенедыкт Камбербэтч.

Фільм з’яўляецца ўладальнікам галоўнай узнагароды Кінафестывалю ў Таронта 2014 года[8][9][10]. Сцэнарый фільма ўзначаліў штогадовы Чорны спіс найлепшых не запушчаных у вытворчасць галівудскіх сцэнарыяў 2011 года[11]. Прэм’ера фільма адбылася падчас кінафестывалю ў Тэлурыдзе 29 жніўня 2014 года[12].

Сюжэт

1939 год. Брытанская разведка даручае заснавальніку сучаснай інфарматыкі Алану Цьюрынгу расшыфроўку сакрэтнага кода Энігмы Трэцяга рэйха, у фільме паказана праца яго бліскучай каманды ў звышсакрэтным брытанскім цэнтры ўзлому шыфраў і кодаў у Блетчлі-парку ў змрочныя дні Другой сусветнай вайны. Цьюрынг, чый унёсак і геніяльнасць значна скарацілі працягласць вайны і выратавалі тысячы жыццяў, стаў ахвярай неасвечанага брытанскага істэблішмента, але яго праца і спадчына працягваюць жыць[13].

У ролях

Стварэнне

Перш чым да праекта Black Bear Pictures далучыўся Бенедыкт Камбербэтч[19], Warner Bros. набыла сцэнарый для Леанарда Дзі Капрыа, як паведамлялася, за сямізнакавую лічбу[20]. Пазней Дзі Капрыа адмовіўся, і правы на сцэнарый вярнуліся да сцэнарыста[7].

Розныя рэжысёры былі прыцягнуты падчас распрацоўкі, называліся Рон Ховард і Дж. Блэйксан. У снежні 2012 года афіцыйна было абвешчана, што працу над праектам узначаліць рэжысёр «Паляўнічых за галовамі» Мартэн Тыльдум, стварэнне гэтага фільма стала для яго англамоўным рэжысёрскім дэбютам[21].

Асноўныя здымкі пачаліся 15 верасня 2013 года ў Англіі. Месцы здымак уключаюць былую школу Цьюрынга Шэрбарн[en][22] і Блетчлі-парк, дзе Цьюрынг і яго калегі працавалі падчас вайны.

Успрыманне

Карціна ганаравана вельмі высокіх адзнак сусветнай кінапрэсы. На сайце Rotten Tomatoes фільм мае рэйтынг 90 % паводле 217 рэцэнзій[23]. На сайце Metacritic фільм атрымаў 72 балы з 100 паводле 47 крытыкаў[24]. Нацыянальны савет кінакрытыкаў ЗША і Амерыканскі інстытут кінамастацтва ўключылі «Гульню ў імітацыю» ў топ 10 фільмаў 2014 года[25][26].

Узнагароды

Узнагароды і намінацыі
Узнагарода Катэгорыя Намінант Вынік
Міжнародны кінафестываль у Таронта Галоўны прыз (прыз сімпатый гледачоў) Перамога
Галівудскі кінафестываль «Лепшая рэжысёрская праца» Мартэн Тыльдум Перамога
«Лепшая мужчынская роля» Бенедыкт Камбербэтч Перамога
«Лепшая жаночая роля другога плана» Кіра Найтлі Перамога
«Лепшая музыка» Аляксандр Дэспла Перамога
«Залаты глобус» «Лепшы фільм — драма» Намінацыя
«Лепшая мужчынская роля — драма» Бенедыкт Камбербэтч Намінацыя
«Лепшая жаночая роля другога плана» Кіра Найтлі Намінацыя
«Лепшы сцэнарый» Грэм Мур Намінацыя
«Лепшая музыка» Аляксандр Дэспла Намінацыя
«Спадарожнік» «Лепшы фільм» Намінацыя
«Лепшая рэжысёрская праца» Мартэн Тыльдум Намінацыя
«Лепшая мужчынская роля» Бенедыкт Камбербэтч Намінацыя
«Лепшая жаночая роля другога плана» Кіра Найтлі Намінацыя
«Лепшы адаптаваны сцэнарый» Грэм Мур Перамога
«Лепшая музыка» Аляксандр Дэспла Намінацыя
«Лепшая праца мастака-пастаноўшчыка» Марыя Дзьюрковіч, Нік Дэнт Намінацыя
«Лепшы мантаж» Уільям Голдэнберг Намінацыя
Прэмія брытанскага незалежнага кіно «Лепшы брытанскі незалежны фільм» Намінацыя
«Лепшая мужчынская роля» Бенедыкт Камбербэтч Намінацыя
«Лепшая жаночая роля» Кіра Найтлі Намінацыя
«Лепшы сцэнарый» Грэм Мур Намінацыя
Нацыянальны савет кінакрытыкаў ЗША Уключэнне ў спіс дзесяці лепшых фільмаў года Перамога
Прэмія Гільдыі кінаакцёраў ЗША «Лепшая мужчынская роля» Бенедыкт Камбербэтч Намінацыя
«Лепшая жаночая роля другога плана» Кіра Найтлі Намінацыя
«Лепшы акцёрскі склад» Намінацыя
«Выбар крытыкаў» «Лепшы фільм» Намінацыя
«Лепшая мужчынская роля» Бенедыкт Камбербэтч Намінацыя
«Лепшая жаночая роля другога плана» Кіра Найтлі Намінацыя
«Лепшы адаптаваны сцэнарый» Грэм Мур Намінацыя
«Лепшая музыка» Аляксандр Дэспла Намінацыя
«Лепшы акцёрскі склад» Намінацыя
BAFTA «Лепшы фільм» Намінацыя
«Лепшы брытанскі фільм» Намінацыя
«Лепшая мужчынская роля» Бенедыкт Камбербэтч Намінацыя
«Лепшая жаночая роля другога плана» Кіра Найтлі Намінацыя
«Лепшы адаптаваны сцэнарый» Грэм Мур Намінацыя
«Лепшая праца мастака-пастаноўшчыка» Марыя Дзьюрковіч, Таццяна Мак-Дональд Намінацыя
«Лепшы дызайн касцюмаў» Сэмі Шэлдан Намінацыя
«Лепшы мантаж» Уільям Голдэнберг Намінацыя
«Лепшы гук» Джон Мідглі, Лі Уолпал, Сцюарт Хілікер, Марцін Джэнсен Намінацыя
«Оскар» «Лепшы фільм» Намінацыя
«Лепшы рэжысёрская праца» Мартэн Тыльдум Намінацыя
«Лепшая мужчынская роля» Бенедыкт Камбербэтч Намінацыя
«Лепшая жаночая роля другога плана» Кіра Найтлі Намінацыя
«Лепшы адаптаваны сцэнарый» Грэм Мур Перамога
«Лепшая праца мастака-пастаноўшчыка» Марыя Дзьюрковіч, Таццяна Мак-Дональд Намінацыя
«Лепшы мантаж» Уільям Голдэнберг Намінацыя
«Лепшая музыка да фільма» Аляксандр Дэспла Намінацыя

Зноскі

  1. Alexandre Desplat Takes Over Scoring Duties on ‘The Imitation Game’ (нявызн.). Film Music Reporter (17 чэрвеня 2014). Праверана 10 September 2014.
  2. 1 2 Keira Knightley to Star Opposite Benedict Cumberbatch in ‘Imitation Game’ - The Hollywood Reporter
  3. The Imitation Game (2014) (нявызн.). Box Office Mojo.
  4. The Black List 2011: Screenplay Roster — Deadline.com
  5. BBC News — Alan Turing: The codebreaker who saved ‘millions of lives&#039
  6. Tyldum Leaves TORDENSKIOLD Biopic Afloat. Instead, Will Decrypt THE IMITATION GAME. | Twitch Архівавана 9 сакавіка 2016.
  7. 1 2 Warner Bros Sets Black List Top Scribe Graham Moore For ‘Devil In The White City’; Leonardo DiCaprio To Play Serial Killer — Deadline.com
  8. Стужка з Камбербэтчам атрымала галоўны прыз фестывалю ў Таронта
  9. Прыз сімпатый гледачоў кінафестывалю ў Таронта дастаўся фільму «Гульня ў імітацыю»
  10. Далей судзіце самі (нявызн.).
  11. Hollywood’s ‘Black List’ of best unproduced scripts of 2011 revealed | Film | theguardian.com
  12. Telluride Film Festival lineup includes ‘Wild,’ ‘The Imitation Game’ (нявызн.).
  13. «The Imitation Game» Begins Filming | News | Dark Horizons
  14. Matthew Goode Joins Benedict Cumberbatch For Alan Turing Biopic — CinemaBlend.com
  15. Mark Strong Joins THE IMITATION GAME, Ben Kingsley and Patricia Clarkson Lead LEARNING TO DRIVE | Collider
  16. Benedict Cumberbatch and Keira Knightley begin shoot on The Imitation Game | News | Screen
  17. ‘Downton Abbey’ Actor Allen Leech Joins Cumberbatch in ‘Imitation Game’ | Variety
  18. Matthew Goode, Mark Strong and Rory Kinnear Join Cast of ‘The Imitation Game’ — The Hollywood Reporter
  19. Benedict Cumberbatch In Talks To Play Alan Turing In ‘The Imitation Game’ — Deadline.com
  20. Warner Bros Buys Spec Script About Math Genius Alan Turing For Leonardo DiCaprio — Deadline.com
  21. ‘Headhunters’ Helmer Morten Tyldum To Direct ‘The Imitation Game’ — Deadline.com
  22. Твітэр / blackbearpics: Very successful recce at
  23. The Imitation Game (нявызн.). Rotten Tomatoes.
  24. The Imitation Game Reviews (нявызн.). Metacritic.
  25. Imitation Game, Interstellar make AFI best films of the year (нявызн.). The Telegraph (9 снежня 2014).
  26. A Most Violent Year named best film by National Board of Review (нявызн.). BBC (3 снежня 2014).

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Фільмы 2014 года
Катэгорыя·Фільмы пра Другую сусветную вайну
Катэгорыя·Фільмы на тэматыку мужчынскай гомасексуальнасці
Катэгорыя·Фільмы паводле алфавіта
Катэгорыя·Фільмы на англійскай мове
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Фільмы, музыку да якіх напісаў Аляксандр Дэспла
Катэгорыя·Фільмы пра навукоўцаў
Катэгорыя·Экранізацыі літаратурных твораў
Катэгорыя·Фільмы-біяграфіі ЗША
Катэгорыя·Фільмы-драмы ЗША