wd wp Пошук:

Джон Кернкрас

Джон Кернкрас (англ.: John Cairncross; 25 ліпеня 19138 кастрычніка 1995) — афіцэр брытанскай разведкі ў час Другой сусветнай вайны, які працаваў таксама на савецкую разведку[4]. Да 1990 лічыўся імаверным пятым членам «Кембрыджскай пяцёркі», пакуль яго не выкрыў савецкі перабежчык Алег Гардзіеўскі.

Скончыўшы Кембрыджскі ўніверсітэт, Кернкрас прыйшоў на працу ў Форын Офіс. У 1937 годзе ён уступіў у Камуністычную партыю Вялікабрытаніі. У 1942 годзе паступіў у MІ-6, дзе меў доступ да шыфравальнай тэхнікі. Працуючы ў сакрэтным разведцэнтры Блэчлі-парк, ён здабываў інфармацыю, якую перадаваў у СССР.

Алег Гардзіеўскі: «шатландзец Джон Кернкрас быў у контрразведцы і меў шмат матэрыялаў-перахопаў нямецкіх паведамленняў. І хоць англічане самі перадавалі ваенную інфармацыю Савецкаму Саюзу, але частку, якую яны не хацелі перадаваць, перадавалі сакрэтна Кернкрас і залучаны ім агент у аддзеле перахопу Леа Лонг»[5].

Паводле думкі[6] брытанскай разведкі, менавіта дадзеныя, перададзеныя Кернкрасам пра амерыканскія і брытанскія даследаванні ў вобласці ядзернага ўзбраення, ляглі ў аснову савецкай ядзернай праграмы.

Пасля таго як у 1951 годзе контрразведка MI5 прадставіла доказы, Кернкрас прызнаўся, што працаваў на СССР. Тым не менш, ён не быў пакараны ў крымінальным парадку, што пазней прывяло да вінавачання ўрада ў тым, што яно хавала сваю ролю таемнага суўдзельніка. Асоба пятага чалавека з «кембрыджскай пяцёркі» заставалася недаказанай да 1990 года, калі перабежчык з КДБ Алег Гардзіеўскі паказаў на Кернкраса.

Пасля сваіх прызнанняў Кернкрас пераехаў у Рым, дзе працаваў у Харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыі ААН аж да сваёй адстаўкі. Потым ён з’ехаў на поўдзень Францыі, дзе памёр у 1995 годзе.

Гл. таксама

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119356546 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 2 мая 2014.
  2. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119356546 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  4. Джон Кернкросс. Служба внешней разведки Российской Федерации. Архівавана з першакрыніцы 21 лютага 2012. Праверана 8 жніўня 2010.
  5. Штирлиц
  6. The Cambridge spy ring // Бі-бі-сі. — BBC News, 13 сентября 1999.
Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі ўніверсітэта Глазга
Катэгорыя·Памерлі ў 1995 годзе
Катэгорыя·Члены Камуністычнай партыі Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Выпускнікі Кембрыджскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Нарадзіліся 25 ліпеня
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Разведчыкі Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Памерлі 8 кастрычніка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1913 годзе
Катэгорыя·Крыніцы разведкі СССР
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў Англіі
Катэгорыя·Выпускнікі Трыніці-каледжа (Кембрыдж)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных