wd wp Пошук:

Амерыканскі інстытут кінамастацтва

Амерыка́нскі інстыту́т кінамаста́цтва (англ.: The American Film Institute) — незалежная некамерцыйная арганізацыя, створаная Нацыянальным фондам мастацтваў і заснаваныя ў 1967 годзе, калі прэзідэнт Ліндан Джонсан падпісаў закон пра Нацыянальны фонд мастацтва і гуманітарных навук.

Першым выканаўчым дырэктарам і адміністратарам быў Джордж Стывенс-млалодшы. З 1980 года і дагэтуль гэтыя дзве пасады займае Джын Пікер Фірстэнберг.

У 1973 годзе інстытут заснаваў прэмію Life Achievement Award.

У 1987 годзе заснаваў асабісты кінафестываль (AFI Fest), які штогод праводзіцца дасюль. Фестываль Амерыканскага інстытута кінамастацтва стаў першым у ЗША, які атрымаў акрэдыдацыю FIAPF.

У 1998 годзе, пад час стогадовага юбілею амерыканскага кінематографа, істытут пачаў цыкл AFI 100 Years… («AFI 100 год…») з мэтай падвышэння цікавасці да гісторыі кіно. Цыкл быў скрытыкаваны за сваю непаслядоўнасць: некаторыя фільмы па некалькі разоў патрапілі ў некаторыя катэгорыі, нягледзячы на меркаванне кінакрытыкаў і фанатаў, а зрэдчас нават і нягледзячы на іншыя жанры фільмаў.

Інстытут займаецца захаваннем старых кінастужак, якія могуць знішчыцца ад старасці.

У красавіку 2003 года ў Сілвер-Спрынг (Мэрыленд), каля Вашынгтона, інстытутам быў ізноў адкрыты пасля рэстаўрацыі кінатэатр AFI Silver.

Адзін з кірункаў працы інстытута — вытворчасць адукацыйных і наглядных відэаматэрыялаў для навучэнцаў школ. Нягледзячы на сваю назву, інстытут спецыялізуецца не толькі на кінастужках, але таксама на тэлебачанні і відэа.

Зноскі

  1. 1 2 3 Integrated Postsecondary Education Data System
  2. (unspecified title) Праверана 13 студзеня 2019.

Гл. таксама

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Арганізацыі, заснаваныя ў 1967 годзе
Катэгорыя·Арганізацыі паводле алфавіта
Катэгорыя·Кінашколы
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·1967 год у ЗША
Катэгорыя·Кінематаграфічныя арганізацыі ЗША
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных