wd wp Пошук:

Крыптаграфія

Нямецкая крыптамашына Lorenz выкарыстоўвалася падчас Другой сусветнай вайны для шыфравання самых сакрэтных паведамленняў

Крыптаграфія (ад стар.-грэч.: κρυπτός — утоены і γράφω — пішу) — навука пра метады забеспячэння прыватнасці (немагчымасці чытання інфармацыі староннім) і аўтэнтычнасці (цэласнасці і сапраўднасці аўтарства, а таксама немагчымасці адмовы ад аўтарства) інфармацыі.

Першапачаткова крыптаграфія вывучала метады шыфравання інфармацыі — абарачальнага пераўтварэння адкрытага (зыходнага) тэксту на аснове сакрэтнага алгарытму і/ці ключа ў шыфраваны тэкст (шыфратэкст). Традыцыйная крыптаграфія ўтварае раздзел сіметрычных крыптасістэм, у якіх зашыфраванне і расшыфраванне праводзіцца з выкарыстаннем аднаго і таго ж сакрэтнага ключа. Апроч гэтага раздзела сучасная крыптаграфія складаецца з асіметрычных крыптасістэм, сістэмы электроннага лічбавага подпісу (ЭЦП), хэш-функцыі, кіраванне ключамі, атрыманне ўтоенай інфармацыі, квантавую крыптаграфію.

Крыптаграфія не займаецца: абаронай ад падману, подкупу ці шантажу законных абанентаў, крадзяжу ключоў і іншых пагроз інфармацыі, якія ўзнікаюць у абароненых сістэмах перадачы даных.

Крыптаграфія — адна з найстарэйшых навук, яе гісторыя налічвае некалькі тысяч гадоў.

Тэрміналогія

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Хэш-функцыі
Крыптаграфія