wd wp Пошук:

Готфрыд Эрнст Гродэк

Готфрыд Эрнст Гродэк (Годфрыд Эрнэст Гроддэк, ням.: Gottfried Ernst Groddeck, польск.: Godfryd Ernest Groddeck; 17621825, па іншых звестках 1826) — філолаг-класік нямецкага паходжання, спецыяліст па старажытных мовах, прафесар Віленскага ўніверсітэта.

Біяграфія

Родам з Гданьска. Вучыўся ў Гётынгенскім універсітэце, які скончыў у 1786 годзе[4]. Доктар філасофіі. Быў выхавальнікам, затым бібліятэкарам князя Чартарыйскага ды ўсходазнаўца і пісьменніка В. І. Сянкоўскага. Меў вялікі горб, што адбілася ва ўспамінах сучаснікаў аб ім.

Заняўшы ў 1804 годзе кафедру класічнай філалогіі Віленскага ўніверсітэта, выкладаў старажытнагрэчаскую і лацінскую мовы, антычную літаратуру. Член універсітэцкага цэнзурнага камітэта ў 1806—1814 гадах. Як вучоны і педагог аказаў вялікі ўплыў на фарміраванне поглядаў І. Лялевеля і філаматаў[5]. Асабліва вядомы тым, што адхіліў магістарскую дысертацыю Адама Міцкевіча, — як мяркуюць, з-за неразборлівага почырку і арфаграфічных памылак.

Адначасова з 1804 года загадваў бібліятэкай універсітэта. Дзякуючы яму бібліятэка стала больш даступнай. З 1815 пачалася выдача кніг на дом супрацоўнікам універсітэта, студэнтам, служачым Віленскай навучальнай акругі, настаўнікам гімназіі. Бібліятэка была перанесеная ў Малую залу, дзе было абсталявана 90 чытацкіх месцаў. Па ініцыятыве Гродэка пачалося складанне каталогаў на картках — спачатку алфавітнага, затым сістэматычнага.

З 30 красавіка 1804 па 30 красавіка 1805 года быў рэдактарам газета «Gazeta Litewska». Актыўна ўдзельнічаў у дзейнасці віленскіх масонскіх ложаў.

Магіла Готфрыда Эрнста Гродэка ў В. Кіявец Валожынскага раёна (Беларусь).

Сябра Каралеўскага таварыства ў Гётынгене, майстар ложы «Zum Guten Hirten»[5]. Ганаровы сябра ложы «Паўночная паходня» ў Мінску, масон 7-й ст. у 1820; ганаровы сябра ложы «Шчаслівага Вызвалення» ў Нясвіжы, масон 7-й ст. у 1820, майстар ложы «Добры Пастар» у Вільні[5].

Незадоўга да смерці прыехаў у вёску Кіявец (недалёка ад Ракава) ва ўладанне Канстанцыі Ласкай з Гродэкаў. У час гэтай паездкі ён заразіўся пнеўманіяй і памёр праз некалькі дзён 11 красавіка 1825 года. Пахаваны на могілках у Кіявец (Беларусь)[6].

Працы

Аўтар мноства работ па класічнай археалогіі, літаратуры і гісторыі на лацінскай, нямецкай і польскай мовах. Артыкулы і рэцэнзіі публікаваў у розных перыядычных выданнях („Jenaische Allgemeine Literaturzeitung“, „Dziennik Wileński“, „Gazeta Literacka Wileńska“, „Tygodnik Wileński“, „Praeletiones in Universitate Literarum Caesoren Vilnensis“). Пісаў па пытаннях міфалогіі, мовы, літаратуры, гістарыяграфіі, нумізматыкі, педагогікі. Выдаваў са сваімі каментарамі сачыненні старажытнагрэчаскіх і рымскіх аўтараў.[4] Найважнейшыя працы:

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #116856696 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 24 красавіка 2014.
  2. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #116856696 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
  3. 1 2 3 4 5 6 (unspecified title) Праверана 9 снежня 2021.
  4. 1 2 VLE
  5. 1 2 3 Швед, В. В. Гродэк Готфрыд Эрнст (Эрнэст) Багдан Веніямінавіч // Масоны і ложы на землях Беларусі (канец XVIII — першая чвэрць XIX ст.) : біябібліягр. слоўн.. — Гродна: ГрДУ, 2007. — 275 с. — ISBN 978-985-417-866-0.
  6. На Воложинщине обнаружили могилу учителя Адама Мицкевича — Kraj.by

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Члены масонскай ложы «Шчаслівае вызваленне»
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Філолагі Беларусі
Катэгорыя·Выкладчыкі Віленскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Дактары філасофіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гданьску
Катэгорыя·Нарадзіліся 17 лістапада
Катэгорыя·Філолагі-класікі
Катэгорыя·Памерлі 11 красавіка
Катэгорыя·Члены масонскай ложы «Паўночная паходня»
Катэгорыя·Пахаваныя ў Валожынскім раёне
Катэгорыя·Выпускнікі Гётынгенскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1825 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1762 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Члены Гётынгенскай акадэміі навук
Катэгорыя·Масоны Беларусі
Катэгорыя·Памерлі ў Валожынскім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных