wd wp Пошук:

Гомельскі абласны грамадска-культурны цэнтр

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Дом палітычнай асветы. Гомельскі абласны грамадска-культурны цэнтр, раней Дом палітычнай асветы — будынак у цэнтральнай частцы Гомеля, размешчаны па адрасе вул. Ланге, 17. Пабудаваны ў 1975 г. з цэглы (арх. Л. М. Тамкоў, І. Ф. Бурлака, В. І. Ціхава).

Архітэктура

Уваход у цэнтр

Складаецца з асноўнага двухпавярховага прамавугольнага ў плане аб’ёму з актавай залай на 800 месцаў і прыбудаванага да яго чатырохпавярховага прамавугольнага ў плане навучальнага корпуса. У кампазіцыі будынка вылучаны паўкруглы ў плане аб’ём з малой лекцыйнай залай, размешчаны над вуглавым уваходам. Галоўны фасад аформлены вялікім вітражом фае, на 2-м паверсе падзелены жалезабетоннымі рэбрамі. Цокальная частка будынка аздоблена шэрым паліраваным гранітам, жалезабетонныя рэбры — дэкаратыўнай тынкоўкай пад граніт. Трохпавярховым аб’ёмам сталовай злучаны з Галоўным корпусам Гомельскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта (былы будынак абкама КПБ).

Інтэр’ер

У інтэр’еры вылучаецца насычанае паліхромнае вырашэнне актавай залы. Белая складкаватая столь у спалучэнні з цёплымі карычнявата-жоўтымі танамі драўлянай рашотчатай абліцоўкі, чырвоная заслона надаюць зале ўрачысты выгляд. У інтэр’еры вестыбюля, фае, кулуараў і буфета выкарыстаны наборныя сценкі, столь выкладзена гіпсавымі фігурнымі плітамі, плафоны і рашоткі зроблены з анадзіраванага пад бронзу алюмінію. У аздобе шырока ўжыты мармур, туф, ракушачнік, алюміній, дрэва, дэкаратыўны тынк.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра славутасці без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·З’явіліся ў 1975 годзе
Катэгорыя·Будынкі і збудаванні Івана Бурлакі
Катэгорыя·Будынкі і збудаванні Вольгі Ціхавай
Катэгорыя·1975 год у Гомелі
Катэгорыя·Вуліца Ланге (Гомель)
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Будынкі і збудаванні Льва Тамкова
Катэгорыя·Будынкі і збудаванні Гомеля
Катэгорыя·Іншыя значэнні: старонка не існуе
Катэгорыя·Канцэртныя залы Беларусі