wd wp Пошук:

Герань галубіная

Герань галубіная[3] (Geranium columbinum) — травяністая аднагадовая расліна сямейства Гераніевыя (Geraniaceae). Расце на умерана сухіх, багатых пажыўнымі рэчывамі вапнавых глебах, у лясах і на ўзбочынах дарог, на вышыні 0-1, 200 метраў над узроўнем мора[4].

Апісанне

Дасягае памераў 15-30 сантыметраў у вышыню, максімальна здольная дасягнуць 60 сантыметраў. Сцябло прамое, разгалінаванае і пакрыта валасінкамі. Лісце процілеглае, пяцікутнае і пальчатае, яго пялёсткі маюць два-тры глыбокіх зрэзы, якія робяць яго падобным па форме на нагу голуба (адсюль і лацінскі эпітэт columbinus). Кветкі памерам 15-20 міліметраў з пяццю яйкападобнымі сэрцападобнымі пялёсткамі даўжынёй з чашалісцікі. Пялёсткі, з характэрнымі прожылкамі, маюць даўжыню ў 7-9 мм. Перыяд цвіцення працягваецца з сакавіка па верасень. Кветкі гермафрадытны і апыляюцца насякомымі[4][5].

Распаўсюджанне

Расце па ўсёй Еўропе, Заходняй Азіі і Паўночнай Афрыцы. Таксама сустракаецца ў Паўночнай Амерыцы[5][6].

Таксанамія

Від Герань галубіная ўваходзіць у род Герань (Geranium) сямейства Гераніевыя (Geraniaceae) парадку Геранекветныя (Geraniales).

  ещё 4 семейства
(згодна з Сістэмай APG II)
  яшчэ больш 300 відаў
       
  парадак Геранекветныя     род Герань    
             
  аддзел Кветкавыя, або Пакрытанасенныя     сямейства Гераніевыя     від
Герань галубіная
           
  яшчэ 44 парадкі кветкавых раслін
(згодна з Сістэмай APG II)
  яшчэ 4 рода  
     

Сінонімы

Geranium columbinum мае наступныя сінонімы[6]:

Галерэя

Батанічныя ілюстрацыі

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 58. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. 1 2 Pignatti S. — Flora d’Italia — Edagricole — 1982. Vol. II, pag. 10
  5. 1 2 [Geranium columbinum Geranio colombino - Flora Italiana]. luirig.altervista.org. Праверана 19 студзеня 2019.
  6. 1 2 Plants Profile for Geranium columbinum (longstalk cranesbill). plants.usda.gov. Праверана 19 студзеня 2019.
Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Герань
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта