wd wp Пошук:

Георгій Цімафеевіч Зацэпін

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Зацэпін. Георгій Цімафеевіч Зацэ́пін[3] (руск.: Георгий Тимофеевич Зацепин; 28 мая 1917 — 8 сакавіка 2010) — фізік, доктар фізіка-матэматычных навук (1954), акадэмік Акадэміі навук СССР (1981, з 1991 года Расійскай акадэміі навук).

Біяграфія

Г. Ц. Зацэпін нарадзіўся ў Маскве. У 1941 годзе скончыў фізічны факультэт Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працаваў на авіябудаўнічым заводзе ў Маскве, потым у Іркуцку. У 1944 годзе паступіў у аспірантуру і ў 1950 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Спектр плотностей широких атмосферных ливней». З 1944 года ў Фізічным інстытуце Акадэміі навук СССР (ФІАН) — старшы навуковы супрацоўнік, а з 1945 года па сумяшчальніцтву працуе на нанова створанай кафедры акадэміка Д. У. Скабельцына на фізічным факультэце МДУ. У 1954 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Ядерно-каскадный процесс как основа развития ШАЛ». З 1958 года прафесар Маскоўскага ўніверсітэта. З 1960 года на пасадзе загадчыка лабараторыяй ФІАН, у 1982—2005 гг. — загадчык кафедрай касмічных прамянёў і фізікі космасу. З 1970 года на пасадзе загадчыка аддзелам лептонаў высокай энергіі і нейтрыннай астрафізікі Інстытута ядзерных даследаванняў АН СССР.

У 1968 годзе Г. Ц. Зацэпін абраны членам-карэспандэнтам Акадэміі навук СССР, у 1981 годзе — яе сапраўдным членам. У 1985—1990 гг. намеснік акадэміка-сакратара Аддзялення ядзернай фізікі, з 1990 года — член бюро.

Памёр Г. Ц. Зацэпін 8 сакавіка 2010 г. Пахаваны на Траякураўскіх могілках у Маскве.

Навуковая дзейнасць

Г. Ц. Зацэпіну належаць навуковыя працы па фізіцы касмічных прамянёў, ядзерных узаемадзеяннях пры высокіх энергіях, фізіцы нейтрына. Стварыў новую методыку даследавання шырокіх атмасферных ліўняў (ШАЛ). У 1960-х гадах, разам з В. А. Кузьміным прадказаў эфект, пазней атрымаўшы назву руск.: Предел Грайзена — Зацепина — Кузьмина[4]. Пад кіраўніцтвам Г. Ц. Зацэпіна і А. Я. Чудакова ў даліне ракі Баксан на Паўночным Каўказе была створана першая ў свеце Нейтрынная лабараторыя, прызначаная для вывучэння мюонаў і нейтрына[4].

З’яўляецца аўтарам больш за 300 навуковых прац[4]. Пад кіраўніцтвам Г. Ц. Зацэпіна абаронены 20 кандыдацкіх і 7 доктарскіх дысертацый[4].

Узнагароды

Імя вучонага занесена ў Кнігу Гонару Інстытута ядзерных даследаванняў РАН[4].

Зноскі

  1. Зацепин Георгий Тимофеевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. http://www.ras.ru/win/db/show_per.asp?P=.id-584.ln-ru.dl-.pr-inf.uk-12
  3. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 7: Застаўка — Кантата.
  4. 1 2 3 4 5 Биография Георгия Тимофеевича Зацепина(руск.)  на сайце Інстытута ядзерных даследаванняў Расійскай акадэміі навук

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (33):
Катэгорыя·Лаўрэаты Сталінскай прэміі
Катэгорыя·Памерлі ў 2010 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Дактары фізіка-матэматычных навук
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Члены РАН
Катэгорыя·Выпускнікі фізічнага факультэта МДУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Фізікі СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 мая
Катэгорыя·Фізікі Расіі
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Пашаны
Катэгорыя·Пахаваныя на Траякураўскіх могілках
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «За заслугі перад Айчынай» 4 ступені
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Маскве
Катэгорыя·Выкладчыкі МДУ
Катэгорыя·Выкладчыкі МФТІ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі РФ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1917 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Памерлі 8 сакавіка
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак