wd wp Пошук:

Турынскі ўніверсітэт

Турынскі ўніверсітэт (італ.: Università degli Studi di Torino) — універсітэт у горадзе Турын у рэгіёне П’емонт на паўночным захадзе Італіі. Адзін з найстарэйшых універсітэтаў Еўропы (адзін з найстарэйшых у гісторыі) і працягвае адыгрываць важную ролю ў навуковых даследаваннях і падрыхтоўцы спецыялістаў. Нязменна займае першае месца сярод 5 лепшых італьянскіх універсітэтаў і трэцяе месца па навукова-даследчай дзейнасці ў Італіі, паводле апошніх звестак ANVUR.

Універсітэт быў заснаваны у 1404 годзе па ініцыятыве савойскіх графаў; зацвердзіў стварэнне універсітэта «Авіньёнскага папа» Бенедыкт XIII. З-за палітычнай нестабільнасці універсітэт некаторы час працаваў у К’ер (1427—1434) і Савільяна (1434—1436). У сярэдзіне XVI стагоддзя універсітэт часова не працаваў з-за французскай акупацыі. У 1799—1800 гадах універсітэт быў рэарганізаваны па французскім узоры, а неўзабаве рэктар стаў прызначацца Напалеонам, у гэты час універсітэт быў другім па велічыні ў імперыі Напалеона. Пасля вяртання да ўлады Савойскай дынастыі французскія новаўвядзенні былі адмененыя. Пасля пераносу сталіцы аб’яднанай Італіі з Турына ў Фларэнцыю ў 1865 годзе ўніверсітэт пакінула частка прафесуры. У другой палове XIX стагоддзя ў універсітэце склалася моцная школа медыцыны; прафесары ўніверсітэта зрабілі шмат для прапаганды гігіены і развіцця грамадскай аховы здароўя ў Італіі. У 1905 годзе ва ўніверсітэце была адкрыта першая ў Італіі кафедра псіхалогіі.

Факультэты

Універсітэт ўключае 12 факультэтаў:

Універсітэт таксама мае некалькі філіялаў у паўночна-заходняй частцы Італіі.

Выбітныя выпускнікі і выкладчыкі

Гл. таксама

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Універсітэты Італіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Турынскі ўніверсітэт
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1404 годзе