wd wp Пошук:

Генадзь Браніслававіч Давыдзька

Генадзь Браніслававіч Давыдзька (29 верасня 1955, Сянно Віцебская вобласць) — беларускі палітык, акцёр, тэлевядучы. Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь (1999). Аўтар праграм і вядучы на Беларускім тэлебачанні, прапагандыст рэжыму Лукашэнкі[прыбраць шаблон].

Біяграфія

У 1977 г. скончыў Далёкаўсходні педагагічны інстытут мастацтваў(руск.) бел., акцёр драматычнага тэатра і кіно. У 1992 г. скончыў Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў, рэжысёр драмы.

У 1977 годзе пачаў працоўную дзейнасць у Арэнбургскім абласным драматычным тэатры імя М. Горкага(руск.) бел.. З 1978 да 1980 гг. служыў у Савецкай Арміі. З 1980 па 1982 гг. працаваў акцёрам Магілёўскага абласнога тэатра драмы і камедыі імя В. Дуніна-Марцінкевіча, акцёрам, рэжысёрам, генеральным дырэктарам Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Я.Купалы (да 2004).

У 1995 годзе заснаваў тэатр «Бульвар смеху». Стваральнік тэлівізійнага цыкла «АРТ-клуб»; кіраўнік курса «рэжысура эстрады» ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Член праўлення Саюза тэатральных дзеячаў Рэспублікі Беларусь.

З’яўляўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання, быў членам Сталай камісіі па адукацыі, культуры, навуцы і навукова-тэхнічнаму прагрэсу (20042008 гг.). Дэпутат Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі, старшыня Камісіі па інфармацыйнай палітыцы. Член грамадска-кансультатыўнай рады пры Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Старшыня савета фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтвы. Старшыня асацыяцыі грамадскіх аб’яднанняў «Беларуская канфедэрацыя творчых саюзаў». Намеснік старшыні Сталай камісіі ПП НС Рэспублікі Беларусь па правах чалавека, нацыянальным адносінам і сродкам масавай інфармацыі. У 2004 г. прысвоена ганаровае званне «Мінчанін года».

28 снежня 2010 года прызначаны кіраўніком НДТРК Беларусі. У 2011 годзе разам з прадстаўнікамі беларускіх органаў дзяржаўнага кіравання быў ўключаны ў санкцыйны спіс Еўрапейскага Саюза, у сувязі з хваляй рэпрэсій пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 года Г. Давыдзьку быў забаронены ўезд на тэрыторыю краін ЕС, а актывы падлягалі замарожванню[1]. Паводле Еўрапейскага савета Генадзь Давыдзька: «апісваючы сябе як „аўтарытарны дэмакрат“, нёс адказнасць за распаўсюджванне па тэлебачанні дзяржаўнай прапаганды, якая падтрымлівала і апраўдвала рэпрэсіі супраць дэмакратычнай апазіцыі і грамадзянскай супольнасці пасля выбараў у снежні 2010 года. Дэмакратычная апазіцыя і грамадзянская супольнасць сістэматычна паказваліся ў негатыўным і прыніжальным выглядзе, выкарыстоўваючы сфальсыфікаваную інфармацыю»[2]. У 2016 г. забарона была знята. У тым жа годзе выступіў па тэлебачанню з шэрагам абвінавачванняў недзяржаўнай прэсы, сцвярджаючы, што яна працуе на развал дзяржавы[3].

Пад яго кіраўніцтвам па дзяржаўным тэлебачанні быў паказаны сканадальны фільм «Жалезам па шкле» пра масавую акцыю пратэсту ў Беларусі супраць вынікаў прэзідэнцкіх выбраў 2010 года, якая адбылася 19 снежня 2010 года і была жорстка разагнаная. Давыдзька адзначыў, што цалкам згодны з тэкстамі фільма і гатовы адказваць за яго[4].

19 студзеня 2018 года абраны старшынёй прапрэзідэнцкага грамадскага аб’яднання «Белую Русь».

6 лютага 2018 г. Прэзідэнт А. Лукашэнка зняў Г. Давыдзьку з пасады кіраўніка НДТРК РБ[5]. У той жа дзень прызначаны членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі 6-га склікання[6].

На парламенцкіх выбарах, якія прайшлі 17 лістапада 2019 г., балатаваўся ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання па выбарчай акрузе № 107 «Усходняя». У Палаце прадстаўнікоў заняў пасаду старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі. У канцы студзеня 2020 г. узначаліў працоўную групу па вывучэнні пытання аб адмене смяротнай кары. Раней Давыдзька неаднаразова выказваўся ў падтрымку смяротнай кары. У 2014 г. Давыдзька заклікаў расстрэльваць гандляроў спайсамі[7]. У жніўні 2019 г. выказваўся супраць чарговага рэферэндуму па адмене смяротнай кары: дастаткова, маўляў, і таго, што прайшоў у 1996 г.[8]

21 чэрвеня 2021 г. Давыдзька быў паўторна ўнесены ў санкцыйны спіс Еўрапейскага Саюза[9]. 6 ліпеня да чэрвеньскага пакета санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя[10], 7 ліпеня ў свой санкцыйны спіс Давыдзьку ўнесла Швейцарыя[11].

9 жніўня 2021 года таксама быў унесены ў спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША[12][13].

Сям’я

Жанаты, мае дачку.

Фільмаграфія

ГодФільмРоля
1983Дело для настоящих мужчинАнтон Фралоў
1985Мама, я живпартызан
2000В августе 44-гопалкоўнік
2001Поводырьдэкан
2002ЗаконПаліванаў
2003Анастасія Слуцкаякнязь Сямён Алелькавіч
2010Брестская крепостьНовікаў
2010Журов-2Зяленскі
2011ПираМММидаміністр

Узнагароды

Зноскі

  1. Поўны спіс 208 беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у ЕС
  2. Council Decision 2012/642/CFSP of 15 October 2012 concerning restrictive measures against Belarus = Рашэнне Еўрапейскага савета аб рэстрыктыўных мерах супраць Беларусі, 15 кастрычніка 2012 г. (англ.)
  3. Давыдзька: «Дзяржаве аб’яўлена інфармацыйная вайна» // Наша Ніва
  4. Генадзь Давыдзька: Ідзе бойка, і за зробленыя БТ фільмы мне не сорамна // Еўрарадыё
  5. Лукашенко обновил руководство центральных СМИ // БЕЛТА (руск.)
  6. Глава «Белой Руси» Геннадий Давыдько назначен сенатором Архівавана 27 кастрычніка 2020.
  7. Генадзь Давыдзька ўзначаліць групу па вывучэнні адмены смяротнай кары (нявызн.). Еўрарадыё (30 студзеня 2020). Праверана 2 лютага 2020.
  8. Давыдько: вопрос отмены смертной казни не просто политический, но и нравственный(руск.) . СБ. Беларусь сегодня (30 жніўня 2019). Праверана 2 лютага 2020.
  9. COUNCIL IMPLEMENTING REGULATION (EU) 2021/997 — Official Journal of the European Union, 21.06.2021
  10. Declaration by the High Representative on behalf of the European Union on the alignment of certain third countries with the Council Decision (CFSP) 2021/1002 concerning restrictive measures in view of the situation in Belarus(англ.) . Савет Еўрапейскага саюза (6 ліпеня 2021). Праверана 10 верасня 2021.
  11. Searching for subjects of sanctions
  12. Treasury Holds the Belarusian Regime to Account on Anniversary of Fraudulent Election(англ.) . Міністэрства фінансаў ЗША (9 жніўня 2021). Архівавана з першакрыніцы 9 жніўня 2021. Праверана 10 жніўня 2021.
  13. США расширили санкции в отношении официального Минска. Полный список(руск.) . zerkalo.io (9 жніўня 2021). Архівавана з першакрыніцы 9 жніўня 2021. Праверана 10 жніўня 2021.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (35):
Катэгорыя·Прапагандысты Беларусі
Катэгорыя·Выкладчыкі Беларускай акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Беларускія асобы ў спісе спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза тэатральных дзеячаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Сянне
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1955 годзе
Катэгорыя·Члены РГА «Белая Русь»
Катэгорыя·Постаці Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы
Катэгорыя·Беларускія асобы ў Чорным спісе ЕС
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з неактуальным шаблонам Не перакладзена
Катэгорыя·Тэлевядучыя Беларусі
Катэгорыя·Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання
Катэгорыя·Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання
Катэгорыя·Нарадзіліся 29 верасня
Катэгорыя·Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Дэпутаты Парламенцкага сходу Беларусі і Расіі
Катэгорыя·Палітыкі Беларусі
Катэгорыя·Заслужаныя артысты Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на катэгорыю Вікісховішча адсутнічае ў Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з тарашкевіцы
Катэгорыя·Рэжысёры Беларусі
Катэгорыя·Акцёры Беларусі
Катэгорыя·Кіраўнікі Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы