wd wp Пошук:

Гваздзікакветныя

Гваздзікакветныя (лац.: Caryophyllales, або лац.: Centrospermae) — парадак двухдольных раслін. У сістэме класіфікацыі APG II уключаны ў групу базальныя эўдыкаты.

Значная частка прадстаўнікоў гэтага парадку прыстасавана да росту ва ўмовах засушлівага клімату; сярод жыццёвых формаў пераважаюць травы і кусцікі.

Апісанне

Лісты простыя, звычайна цэльныя, пачарговыя ці процілеглыя, радзей кальчаковыя, большай часткай без прылісткаў. Кветкі сабраны ў рознага роду суквецці, двухполыя, радзей аднаполыя, звычайна актынаморфныя, большай часткай 4–5-членныя, з двайным калякветнікам ці беспялёсткавыя. Андрацэй у 1–2 кругах, пяцічленны. Гінецэй цэнакарпны (сінкарпны, паракарпны ці лізікарпны), радзей больш ці менш апакарпны; завязь верхняя, паўніжняя ці ніжняя. Семязачаткі вельмі розных тыпаў. Плады розныя. Насенне большай часткай з сагнутым ці кальцавым перыферычным зародкам, які акружае добра развіты перысперм.

Прадстаўнікі гваздзікакветных

Да гваздзікакветных адносяцца такія харчовыя расліны, як грэчка, рэвень, буракі, шпінат, шчаўе.

Сярод прадстаўнікоў парадку — дэкаратыўныя садовыя расліны (шматлікія віды амаранта, гваздзіка, цэлозіі), а таксама хатнія расліны: прадстаўнікі кактусавых (астрафітумы, гімнакаліцыумы, мамілярыі і мноства іншых) і Aizoaceae (літапсы, тытанопсісы, фаўкарыі).

Добра вядома і пустазелле з гэтага парадку: лябеднік, лебяда.

Класіфікацыя

Сістэма APG II

Паводле Сістэме APG II, парадак Гваздзікакветныя ўключае 29 сямействаў, якія аб’ядноўваюць каля 700 родаў і больш за 11 тысяч відаў.

Спіс сямействаў парадку Гваздзікакветныя
Магчыма прамое і адваротнае сартаванне па абедзвюх калонках

Беларуская назва Лацінская назва
Aizoaceae Martynov (1820)
Амарантавыя
(уключаючы Лебядовыя)
Amaranthaceae Juss. (1789)
Ancistrocladaceae Planch. ex Walp. (1851)
Asteropeiaceae (Szyszyl.) Takht. ex Reveal & Hoogland (1990)
Achatocarpaceae Heimerl (1934)
Basellaceae Raf. (1837)
Barbeuiaceae Nakai (1942)
Halophytaceae A.Soriano (1984)
Гваздзіковыя Caryophyllaceae Juss. (1789)
Gisekiaceae Nakai (1942)
Драсёнавыя Polygonaceae Juss. (1789)
Didiereaceae Radlk. (1896)
Dioncophyllaceae Airy Shaw (1952)
Кактусавыя Cactaceae Juss. (1789)
Phytolaccaceae R.Br. (1818)
Molluginaceae Bartl. (1825)
Nepenthaceae Bercht. & J.Presl (1820)
Nyctaginaceae Juss. (1789)
Плюмбагавыя Plumbaginaceae Juss. (1789)
Партулакавыя Portulacaceae Juss. (1789)
Rhabdodendraceae Prance (1968)
Drosophyllaceae Chrtek, Slavikova & Studnicka (1989)
Расянкавыя Droseraceae Salisb. (1808)
Sarcobataceae Behnke (1997)
Simmondsiaceae Tiegh. (1899)
Stegnospermataceae Nakai (1942)
Тамарыксавыя Tamaricaceae Bercht. & J.Presl (1820)
Physenaceae Takht. (1985)
Frankeniaceae Desv. (1817)

Больш раннія сістэмы

Парадак Caryophyllales у сістэме класіфікацыі Тахтаджана (1997) ёсць, але разумеецца ў вузейшым сэнсе. Па сваім відавым складзе парадак Caryophyllales у сістэме APG II прыкладна адпавядае падкласу Caryophyllidae у сістэме класіфікацыі Тахтаджана.

У сістэме класіфікацыі Кронквіста (1981) парадак складаецца з наступных сямействаў:

Гл. таксама

Літаратура

Полный текст: pdf(недаступная спасылка) • Полный текст: html Архівавана 5 снежня 2012. • Краткий обзор Архівавана 19 верасня 2012.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Гваздзікакветныя
Катэгорыя·Парадкі раслін