wd wp Пошук:

Bougainvillea

Bougainvillea — род вечназялёных раслін сямейства Nyctaginaceae. Распаўсюджаныя ў Паўднёвай Амерыцы.

Назва

Род названы у гонар Луі Антуана дэ Бугенвіля (1729—1811), французскага вандроўніка, кіраўніка першай французскай кругасветнай экспедыцыі, члена Парыжскай Акадэміі навук.

Біялагічнае апісанне

Прадстаўнікі роду — вечназялёныя павойныя хмызнякі, часам невысокія дрэвы. Расліны ў прыродзе дасягаюць вышыні 5 метраў.

Лісце чарговае, з суцэльнымі бакамі.

Кветкі дробныя, малапрыкметныя, заключаны ў ярка афарбаваныя (звычайна ў пурпурны колер) шырокія прыкветкі, якія і вызначаюць дэкаратыўную каштоўнасць прадстаўнікоў гэтага роду.

Выкарыстанне

Некаторыя віды культывуюць як пакаёвыя або аранжарэйныя расліны, гэта ставіцца ў першую чаргу да бразільскіх відаў Bougainvillea glabra і Bougainvillea spectabilis. Расліны лёгка размножваюцца тронкамі, хутка растуць.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра расліны без GRIN
Катэгорыя·Пакаёвыя расліны
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без EOL
Катэгорыя·Гваздзікакветныя
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта