wd wp Пошук:

Alluaudia

Alluaudia — род раслін сямейства Didiereoideae.

Alluaudia procera

Арэал

Усе віды Alluaudia з’яўляюцца эндэмікамі паўднёвай фларыстычнай вобласці Мадагаскара, дзе яны складаюць важны кампанент Мадагаскарскіх калючых лясоў(англ.) бел..

Апісанне роду

Віды роду з’яўляюцца калючымі сукулентнымі хмызнякамі і дрэвамі 2-20 м вышынёй, з лісцем, якое ападае падчас доўгага сухога сезону. Лісце ў парах, 0,5-3,5 см даўжынёй, з адным або двума шыпамі 2-2,5 см даўжынёй у пазусе кожнай пары лісця. Кветкі маленькія.

З 6 відаў Alluaudia ascendens, Alluaudia procera, Alluaudia montagnacii, і Alluaudia dumosa фармуюць высокі цэнтральны ствол з адыходзячымі моцнымі вертыкальнымі галінамі, а Alluaudia comosa і Alluaudia humbertii ніжэй і фармуюць густы клубок гарызантальных галін.

Віды

Род уключае 6 відаў:

Выкарыстанне

Некалькі відаў вырошчваюцца ў якасці дэкаратыўных раслін у крытых памяшканнях у спецыялізаваных калекцыях сукулентаў.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Гваздзікакветныя
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта