Смолка ліпкая[3] (Silene viscaria) — від шматгадовых травяністых раслін сямейства Гваздзіковыя.
Смолка ліпкая, смолка, крываўнік, смалёўка, смалянка, сон-дрымота, сон-трава[4][5][6][7].
Сцябло прамастаячае, цыліндрычнае, простае ці зверху слаба разгалінавае. Вышыня расліны 30—60 см. Лісце лінейна-ланцэтнае, супраціўнае[8]. Кветкі ружова-чырвоныя, пяціпялёсткавыя, сабраныя ў мяцёлку, памер 1—2 см. Плод каробачка[8][9].
Квітнее ў мае-чэрвені[9].
Шырока распаўсюджаная ў еўрапейскай частцы Расіі, Крыму, Перадкаўказзі, на паўднёвым-захадзе Сібіры і ў Сярэдняй Еўропе. У Беларусі сустракаецца па ўсёй тэрыторыі[9][10].
Святлолюбівая расліна. Расце на пясчаных схілах, узлесках і палянах ў хваёвых барах, на сухіх лугах.[8][9]
Трава ўтрымлівае сапаніны.[9] Ядавітая расліна.[8]
Адвар травы п’юць пры маткавых крывацёках.[9] Дэкаратыўная расліна[8].
Згадана ў Чырвоных кнігах Рэспублікі Комі, Масквы, Мурманскай вобласці[8].