wd wp Пошук:

Гарнастаевыя молі

Гарнастаевыя молі (Yponomeutidae) — сямейства молепадобных лускакрылых. У склад сямейства ўваходзяць каля 600 відаў.

Апісанне

Дробныя або сярэдняй велічыні матылі з размахам крылаў 6-28 мм. Галава ўкрыта воласападобнымі, густымі, часцей белымі лускавінкамі, прыціснутымі на лбе, накіраванымі наперад на цемені і адагнутымі ў выглядзе чубка на патыліцы. Вусікі ніткападобныя, крыху карацейшыя за пярэднія крылы, 2-і членік губных шчупікаў карацей 3-га. Афарбоўку некаторых матылёў — чорныя кропкі на снежна-белым фоне (адсюль назва сямейства). Крылы ланцэтападобна-авальныя, пераважна з кропкавым малюнкам. Яйцаклад практычна не выяўлены. Матылькі сядзяць у характэрнай позе: паралельна субстрату са шчыльна прыціснутымі вусікамі.

Вусені 1-га ўзросту часта мінуюць лісце і сцеблы кармавой расліны, затым харчуюцца адкрыта, утвараючы павуцінневыя гнёзды на галінках. Кукалкі размяшчаюцца ў адзіночных або злепленых пачкамі коканах у павуцінневых гнёздах. Зімуюць вусені 1-га ўзросту на кары кармавой расліны пад «шчытком», які ўтвараецца выдзяленнямі, якімі ён пакрывае яйцакладку.

Распаўсюджанне і экалогія

Распаўсюджаныя шырока, але большая частка — у тропіках. У Беларусі выяўлена 6 родаў, 14 відаў.

Вусені развіваюцца на раслінах сямейства ружавых, хваёвых, бярозавых, брызглінавых, крушынавых, таўсцянкавых, вярбовых, каменяломнікавых. Адно пакаленне за год.

Прадстаўнікі сямейства — фітафагі, шэраг відаў шкодзіць пладовым і лесапаркавым культурам. Вусені плятуць грамадскае павуцінне, на якім разам развіваюцца мноства вусеняў, і наносяць нязначную шкоду сельскай гаспадарцы, лесаводству і раслінаводству.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Сямействы насякомых
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гарнастаевыя молі
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта