wd wp Пошук:

Фітафагія

Алені, якія ядуць лісце

Фітафагія (ад стар.-грэч.: φῠτόν — «расліна» + φαγεῖν — «з’есці»), раслінаеднасць, траваеднасць — харчаванне жывёл расліннай ежай. Фітафагі з’яўляюцца так званымі першаснымі спажыўцамі (кансументамі I-га парадку) у харчовым ланцугу, а ў экасістэмах — драпежнікамі з пашавым тыпам харчавання. Фітафагі і іх кармавыя расліны эвалюцыянуюць звязана (каэвалюцыяніруюць): расліны набываюць прыкметы ўстойлівасці да тых, хто іх паядае (напрыклад, атрутнасць рознай ступені ці калючасць), а фітафагі супрацьстаяць гэтаму.

Сярод жывёл абсалютных фітафагаў не існуе, усе яны часткова выкарыстоўваюць і жывёльную ежу (напрыклад, жвачныя пераварваюць частку сваіх пратыстаў-сімбіёнтаў, паўночныя алені ядуць часам лемінгаў); але маса выпадкова з’едзеных дробных жывёл (насякомых, прасцейшых) часцей несупастаўная з масай спажываных фітафагамі раслін. Са стрававальных ферментаў у іх пераважаюць амілазы. У некаторых беспазваночных ёсць ферменты, якія расшчапляюць цэлюлозу (цэлюлаза, геміцэлюлаза, ліхеназа і інш.), у пазваночных жывёл яны адсутнічаюць, але яе засваенне ў большасці пазваночных фітафага ажыццяўляецца пры дапамозе сімбіятычных прасцейшых.

Да расліннаедных адносяцца некаторыя мнаганожкі (напрыклад, кіўсякі), дажджавыя чарвякі, многія бруханогія.

Гл. таксама

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з украінскай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Траваедныя
Катэгорыя·Трафічная экалогія