wd wp Пошук:

Молі

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Моль (значэнні).

Молі (мн. л.) — зборная назва ніжэйшых раўнакрылых і разнакрылых насякомых з атрада лускакрылых (матылі, Lepidoptera), якія вядуць пераважна начны і змрочны спосаб жыцця. Падзел атрада лускакрылых на дзённых матылькоў і начных матылькоў або молей досыць распаўсюджаны, аднак не з’яўляецца навукова абгрунтаваным. Вядомы з мелавога перыяду.

Матылі дробных і сярэдніх памераў, размах крылаў да 70 мм. Лічынкі (вусені) паядаюць раслінныя і жывёльныя рэшткі, грыбы, лішайнікі; дарослыя не кормяцца. Сярод моляў шмат шкоднікаў. Найбольш вядомыя хатнія шкоднікі — Tinea pellionella, Tineola bisselliella, Tineola furciferella, Sitotroga cerealella. З сельскагаспадарчых шкоднікаў можна вылучыць Sitotroga cerealella, а таксама Ochsenheimeria taurellaPlutella xylostella і Yponomeuta malinellus.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Іншыя значэнні: старонка не існуе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Матэрыялы ЭСБЕ
Катэгорыя·Парафілетычныя групы
Катэгорыя·Молі
Катэгорыя·Артыкулы са спасылкамі на Вікіслоўнік