wd wp Пошук:

Хваёвыя

Хваёвыя[1], Сасновыя (Pinaceae) — сямейства голанасенных раслін.

Апісанне

Аднадомныя вечназялёныя і лістападныя дрэвы і сцелістыя кусты. Каранёвая сістэма магутная, з мікарызай. Драўніна з выразнымі гадавымі слаямі, трахеіды з аблямаванымі порамі на радыяльных сценках. Лісце (ігліца) чаргаванае, суцэльнае. лінейна-ланцэтнае. іголка-, шыла- або лускападобнае, сядзіць паасобку ці па 2—50 у пучках на ўкарочаных парастках. Лісты ў выглядзе ігліцы ў некаторых відаў зімой ападаюць (напрыклад, Larix, Pseudolarix).

Апісанне

Мікрастробілы адзіночныя, радзей сабраны ў групы, чырвоныя або жоўтыя. Мікраспарафілы шматлікія. ломкія, іншы раз верхняя частка іх загнута накшталт кручка, размешчаны спіральна і на ніжнім баку нясуць па 2 прырослыя мікраспарангіі. Пылковыя зярняты з 2 паветранымі мяшочкамі, радзей без іх (напр., у лістоўніцы). Мужчынскі гаметафіт з 2 зарасткавымі клеткамі. Шышкі дравяністыя, складаюцца з тоўстых, свабодных насенных лускавінак, размешчаных спіральна ў пазухах покрыўных лускавінак, кожная з якіх каля асновы з 2 павернутымі семязародкамі. Архегоніі размешчаны свабодна на жаночым гаметафіце. Насенне часцей са скурастым ці перапончатым крылом (разносіцца ветрам), ці арэхападобнае (напрыклад, у сасны сібірскай). Зародак з 2—18 семязародкамі.

Арэал

Сасновыя характэрны для паўночнага паўшар’я, дзе ўтвараюць з хвоі, елкі, лістоўніцы і іншых як чыстыя лясы на вялікай плошчы, так і змешаныя з іншымі пародамі.

Класіфікацыя

Паводле The Plant List, сямейства налічвае 11 родаў і 255 віды[2]:

У некаторых крыніцах від хвоі Pinus krempfii Lecomte вылучаюць у манатыпны род Ducampopinus A.Chev. пад назвай Ducampopinus krempfii (Lecomte) A.Chev.[3], звычайна таксон Ducampopinus разглядаюць у рангу падроду хвоі Pinus subgen. Ducampopinus (A.Chev.) A.E.Murray[4]

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 146. — 160 с. — 2 350 экз.
  2. Pinaceae — The Plant List (англ.) . www.theplantlist.org. Праверана 26 лістапада 2018.
  3. Revue de Botanique Appliquée et d’Agriculture Tropicale[es] xxiv. 31 (1944).
  4. Kalmia; Botanic Journal. Levittown, Philadelphia, PA 13: 13 (1983):.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Хваёвыя
Катэгорыя·Артыкулы з перасягнутай глыбінёй разгортвання
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта