wd wp Пошук:

Ганна Баляславаўна Місуна

Ганна Баляславаўна Місу́на (12 лістапада 1868 — 2 мая 1922, Масква) — беларускі, польскі, літоўскі і расійскі геолаг. Першая жанчына-геолаг на Беларусі і ў Расіі, якая праводзіла палявыя геалагічныя даследванні[2].

Нарадзілася ў Лепельскім павеце Віцебскай губерні ў сям’і збяднелага шляхціца. Спачатку навучалася дома, потым у гімназіі ў Рызе. Пасля смерці бацькі Ганне прыйшлося вярнуцца дахаты: даглядаць хворую маці, выхоўваць малодшых братоў. Адначасова яна займалася самаадукацыяй, пісала навукова-папулярныя артыкулы.

У 1893 годзе, дабіўшыся невялікай прыватнай стыпендыі, Ганна Місуна едзе ў Маскву, дзе вучыцца на Вышэйшых жаночых курсах. Пасля іх заканчэння ў 1896[2] годзе працавала з буйнейшымі вучонымі-геолагамі У. І. Вярнадскім і В. Д. Сакаловым. Тады захапілася вывучэннем слядоў старажытных зледзяненняў.

У 1899 годзе пачалі выходзіць яе навуковыя артыкулы пра ледавіковыя адкладанні і рэльеф Беларусі, Літвы і Польшчы. Асаблівую вядомасць набылі публікацыі па геалогіі Гродзенскай і Мінскай губерняў; яна склала карту-даведнік будаўнічых матэрыялаў заходніх раёнаў. Распрацавала методыку вывучэння канцавых марэн.

У Ганны Місуны было шырокае кола навуковых інтарэсаў: яна вывучала жалезныя руды і каменны вугаль Тульскай, падземныя воды Цвярской губерні, геалогію Крыма. З 1906 г. Ганна Місуна займаецца вучэбна-арганізатарскай і педагагічнай дзейнасцю. Спачатку ў якасці асістэнта Вышэйшых жаночых курсаў, а потым, з 1919 г., дацэнта Маскоўскага дзяржаўнага універсітэта. Там з яе ўдзелам быў арганізаваны геалагічны пакой, які паступова ператварыўся ў музей. Многія яе вучні сталі буйнымі вучонымі.

Зноскі

  1. Anna Missuna // https://www.vle.lt/straipsnis/anna-missuna/
  2. 1 2 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 10: Малайзія — Мугаджары.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лепельскім павеце
Катэгорыя·Палеантолагі Расійскай імперыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Памерлі 2 мая
Катэгорыя·Палеантолагі Беларусі
Катэгорыя·Пахаваныя на Новадзявочых могілках
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1868 годзе
Катэгорыя·Геолагі Беларусі
Катэгорыя·Палеантолагі Расіі
Катэгорыя·Памерлі ў 1922 годзе
Катэгорыя·Геолагі Расіі
Катэгорыя·Выкладчыкі МДУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Геолагі Расійскай імперыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 лістапада
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве