wd wp Пошук:

Галіцкі сельсавет

Га́ліцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Клімавіцкага раёна Магілёўскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Галічы.

Геаграфія

Сельсавет размешчаны на паўднёвым усходзе раёна, мяжуе з Мілаславіцкім, Гусаркаўскім і Родненскім сельсаветамі Клімавіцкага раёна, Пралетарскім сельсаветам Касцюковіцкага раёна, Бярозкаўскім і Забялышынскім сельсаветамі Хоцімскага раёна і Кузьміцкім сельскім паселішчам Ершыцкага раёна Смаленскай вобласці Расійскай Федэрацыі.

Гісторыя

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Мілаславіцкага раёна Калінінскай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Магілёўскай акругі. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Клімавіцкага раёна Магілёўскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Клімавіцкім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 5 ліпеня 1938 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Галіцкамызскага нацыянальнага латышскага сельсавета[1], 16 ліпеня 1954 года — тэрыторыя скасаванага Пуцімельскага сельсавета[2]. 25 лістапада 2009 года ліквідавана вёска Галіцкая Мыза[3]. 21 снежня 2011 года ў склад сельсавета перададзены населеныя пункты Васькоўка, Заходы, Казусёўка, Малышкавічы, Мацяёўка, Сураў, Якубаўка, якія ўваходзілі ў склад Родненскага сельсавета[4].

Склад

У склад сельсавета ўваходзіць 25 населеных пунктаў (2015 г.):

Населены пункт Статус Насельніцтва Гаспадаркі
Арцёмаўкавёска95
Васілёўкавёска7 7
Васькоўкавёска7 3
Галічывёска19389
Завідаўкавёска129
Заходывёска42
Іванава Слабадавёска8536
Казусёўкавёска2414
Касперкавёска22
Лядзешнявёска64
Малышкавічыаграгарадок381130
Мацяёўкавёска54
Мікалаеўкавёска106
Недзведзьвёска7637
Післяцінавёска75
Пожарвёска11
Пуцімельвёска96
Пятроўкавёска22
Сабалёўкавёска44
Сакалоўкавёска22
Селішчавёска169
Стайківёска2717
Сураўвёска33
Фядотава Будавёска3722
Якубаўкавёска116
Крыніца: Клімавіцкі райвыканкам[5]

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (19 населеных пунктаў) — 506 чалавек[6], з іх 98,4 % — беларусы, 1,2 % — рускія, 0,4 % — украінцы[7].
Станам на 1 студзеня 2015 года у Галіцкім сельсавеце пражывала 940 чалавек, на 1 студзеня 2021 года — 626 чалавек.

Зноскі

  1. Пастанова Прэзідыума Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта БССР Аб рэарганізацыі Галіцка-Мызскага нацыянальнага латышскага сельсовета Клімавіцкага раёна ад 5 ліпеня 1938 г. // Збор законаў і распараджэнняў Рабоча-Сялянскага Ўрада Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. — 1938, № 13.
  2. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Могилевской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  3. Решение Климовичского районного Совета депутатов от 25 ноября 2009 г. № 19-7 Об упразднении сельских населенных пунктов Галичского, Гусарковского и Милославичского сельсоветов
  4. Решение Могилевского областного Совета депутатов от 21 декабря 2011 г. № 13-9 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области
  5. Галичский сельский Совет
  6. Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  7. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Мілаславіцкага раёна
Катэгорыя·Галіцкі сельсавет
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе