wd wp Пошук:

Галіцкамызскі нацыянальны латышскі сельсавет

Галіцкамы́зскі нацыянальны латышскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Клімавіцкага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — вёска Галіцкая Мыза.

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Галіцкамызскі сельсавет у складзе Мілаславіцкага раёна Калінінскай акругі БССР. 24 верасня 1926 года рэарганізаваны ў Галіцкамызскі нацыянальны латышскі сельсавет. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Магілёўскай акругі. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Клімавіцкага раёна Магілёўскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Клімавіцкім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 5 ліпеня 1938 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Галіцкага сельсавета[1].

Зноскі

  1. Пастанова Прэзідыума Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта БССР Аб рэарганізацыі Галіцка-Мызскага нацыянальнага латышскага сельсовета Клімавіцкага раёна ад 5 ліпеня 1938 г. // Збор законаў і распараджэнняў Рабоча-Сялянскага Ўрада Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. — 1938, № 13.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Клімавіцкага раёна
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Мілаславіцкага раёна
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1938 годзе
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе
Катэгорыя·Нацыянальныя латышскія сельсаветы БССР
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат