wd wp Пошук:

Мілаславіцкі сельсавет

Міласла́віцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Клімавіцкага раёна Магілёўскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Мілаславічы.

Гісторыя

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Мілаславіцкага раёна Калінінскай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Магілёўскай акругі. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Клімавіцкага раёна Магілёўскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Клімавіцкім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Склімінскага сельсавета[1], 11 красавіка 1960 года — тэрыторыя скасаваных Звянчаткаўскага і Макеевіцкага сельсаветаў[2]. У 1965 годзе ў склад Кісялёвабудскага сельсавета перададзены 8 населеных пунктаў (Звянчатка, Іванаўск, Кавалёўка 1-я, Кавалёўка 2-я, Папаратка, Сялец, Фёдараўка, Шасцёраўка)[3].

Пасля Вялікай Айчыннай вайны ў склад сельсавета ўваходзілі наступныя населеныя пункты: Мілаславічы, Іванава Слабада, Мікалаеўка, Дыдзіна, Тратны Кут.

У красавіку 1960 года ў склад сельсавета ўвайшлі вёскі Макеевічы, Перавалошня, Гулькі, Соўна, Піцер, Ільюхіна, Прыволле (уваходзілі ў склад скасаванага Макеевіцкага сельсавета),

У 1965 годзе ў склад сельсавета ўвайшлі вёскі Цітаўка, Тарасавічы, Варашылаўка, Данілаўка, Стары Стан, Склімін (уваходзілі ў склад скасаванага Склімінскага сельсавета).

28 снежня 2007 года скасаваны пасёлак Варашылаўка[4], 25 лістапада 2009 года — вёска Тратны Кут[5], 22 лютага 2011 года — пасёлак Крастоўскі[6], 27 снежня 2013 года — вёска Цімошкі[7].

Склад

У склад сельсавета ўваходзяць 12 населеных пунктаў:

Населены пункт Статус Насельніцтва (2015 г.) Гаспадаркі (2015 г.)
Данілаўкавёска11
Ільюхінавёска00
Макеевічыаграгарадок369138
Мілаславічыаграгарадок632225
Перавалошнявёска6725
Піцервёска41
Склімінвёска3218
Стары Станвёска5323
Тарасавічывёска149
Цітаўкавёска308
Юр’евічывёска71
Якімавічывёска135
Крыніца: Клімавіцкі райвыканкам[8]

Скасаваныя населеныя пункты на тэрыторыі сельсавета:

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (15 населеных пунктаў) — 1271 чалавек[9], з іх 92,7 % — беларусы, 5,4 % — рускія, 1,1 % — украінцы, 0,4 % — армяне[10].
Станам на 1 студзеня 2015 года у Мілаславіцкім сельсавеце пражываў 1221 чалавек[11], на 1 студзеня 2021 года — 954 чалавекі.

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Могилевской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10.
  3. Рашэнні выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 студзеня і 5 лютага 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 10 (1090).
  4. Решение Климовичского районного Совета депутатов от 28 декабря 2007 г. № 5-10 Об упразднении сельских населенных пунктов Лозовицкого, Тимоновского и Милославичского сельсоветов
  5. Решение Климовичского районного Совета депутатов от 25 ноября 2009 г. № 19-7 Об упразднении сельских населенных пунктов Галичского, Гусарковского и Милославичского сельсоветов Архівавана 26 кастрычніка 2020.
  6. Решение Климовичского районного Совета депутатов от 22.02.2011 г. № 9-10 Об упразднении сельского населенного пункта Крестовский Милославичского сельсовета
  7. Решение Климовичского районного Совета депутатов от 27 декабря 2013 г. № 39-12 Об упразднении сельского населенного пункта Тимошки Милославичского сельсовета Архівавана 11 верасня 2021.
  8. Милославичский сельский Совет
  9. Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  10. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  11. Милославичский сельский Совет

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Невядомыя параметры шаблонаў
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Мілаславіцкі сельсавет
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Мілаславіцкага раёна
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе