wd wp Пошук:

Родненскі сельсавет

Ро́дненскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Клімавіцкага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Родня.

Гісторыя

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Родненскі (Раднянскі) сельсавет у складзе Клімавіцкага раёна Калінінскай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года сельсавет у Клімавіцкім раёне Магілёўскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Клімавіцкім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Малашкавіцкага сельсавета[1]. 11 красавіка 1960 года да сельсавета далучана частка скасаванага Судзілаўскага сельсавета (9 населеных пунктаў: Будлаўка, Ганнаўка, Мыслеўшчына, Патаронаўка, Прудок, Сабалёўка, Сідараўка, Слабада і Судзілы)[2]. 21 снежня 2011 года Родненскаму сельсавету былі перададзены вёскі Асмолавічы, Лазовіца, Уздзевічы, Фядотаўка, Шумоўка, якія ўваходзілі ў склад скасаванага Лазовіцкага сельсавета, а аграгарадок Малышкавічы і вёскі Васькоўка, Заходы, Казусёўка, Мацяёўка, Сураў, Якубаўка, якія ўваходзілі ў склад Родненскага сельсавета, былі перададзеныя Галіцкаму сельсавету[3].

Склад

Населены пункт Статус Насельніцтва Гаспадаркі
Асмолавічывёска494212
Грышынвёска
Крупнявёска
Крываявёска11
Лазовіцавёска6737
Леанполлевёска13
Мыслеўшчынавёска
Патаронаўкавёска
Прудоквёска
Родняаграгарадок643255
Сабалёўкавёска
Сабалёўкавёска83
Слабадавёска
Судзілывёска7946
Сямёнаўка 1вёска14
Уздзевічывёска
Фядотаўкавёска
Халдэеўкавёска
Шумоўкавёска

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (21 населены пункт) — 1661 чалавек[4], з іх 96,6 % — беларусы, 3,0 % — рускія, 0,2 % — украінцы[5].
Станам на 2013 год у Родненскім сельсавеце пражывала 1711 чалавек, на 1 студзеня 2021 года — 1267 чалавек.

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Могилевской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10.
  3. Решение Могилевского областного Совета депутатов от 21 декабря 2011 г. № 13-9 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области Архівавана 14 красавіка 2019.
  4. Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Родненскі сельсавет
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе