wd wp Пошук:

Гадуні

Гаду́ні[2] (трансліт.: Haduni, руск.: Годуни) — вёска ў Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Любанскага сельсавета.

Геаграфія

Размяшчэнне

У 15 км на ўсход ад гарадскога пасёлка Акцябрскі, 245 км ад Гомеля, 19 км ад чыгуначнай станцыі Рабкор, размешчанай на чыгунцы Бабруйск — Рабкор, адгалінаванні лініі АсіповічыЖлобін.

Гідраграфія

За 2,5 км на паўднёвы захад ад вёскі знаходзіцца выток ракі Ветка.

Транспартная сетка

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Акцябрскі — Азарычы.

Інфармацыя

Планоўка складаецца з кароткай прасталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўночны захад, да якой з поўначы далучаюцца 2 кароткія прасталінейныя вуліцы. Забудова драўляная, сядзібнага тыпу. У складзе сельскагаспадарчага ААТ «Бумажкова-Агра» з цэнтрам у Любані, малочнатаварная ферма. Крама.

Гісторыя

Вядомая па пісьмовых крыніцах з XVIII стагоддзя як паселішча ў Мінскім ваяводстве Вялікага княства Літоўскага. У 1775 годзе кароль Станіслаў Аўгуст падараваў вёску абознаму літоўскаму М. С. Лапату.

Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) у складзе Расійскай імперыі. У XIX ст. ў маёнтку Качай-Балота, сумесным уладанні Веры Анненкавай і Мікалая Бухарына. Пазначана на карце 1866 года, якая выкарыстоўвалася Заходняй меліярацыйнай экспедыцыяй, што працавала ў гэтым раёне ў 1890-я гады. У 1879 годзе згадваецца ў ліку паселішчаў Чэрнінскага царкоўнага прыходу. У 1908 годзе ў Чэрнінскай воласці Бабруйскага павета Мінскай губерні.

У 1922 годзе ў наёмнай хаце адкрыта школа. У 1930 годзе арганізаваны калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны нямецкія акупанты ў красавіку 1942 года цалкам спалілі вёску і забілі 48 жыхароў. Напачатку снежня 1943 года, пасля пасоўвання савецкіх войскаў да Акцябрскай партызанскай зоны, тут, паблізу ад вёсак Майсееўка, Гадуні і Любань, з 28 лістапада да 21 снежня 1943 года існаваў прарыў у абароне нямецкіх войскаў (каля 10 км), вядомы як «Рудабельскія вароты». Праз яго ажыццяўлялася прамая сувязь паміж партызанамі і часткамі 65-й арміі. 25 жыхароў загінулі на фронце.

Насельніцтва

Колькасць

Дынаміка

Літаратура

Зноскі

  1. Дадзеныя сельсавета на 1 студзеня 2011 года
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Гадуні́

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Населеныя пункты Акцябрскага раёна
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра населеныя пункты без катэгорыі на Вікісховішчы
Катэгорыя·Любанскі сельсавет (Акцябрскі раён)