wd wp Пошук:

Віталь Віктаравіч Рушніцкі

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Віталь Рушніцкі (нар. 17 студзеня 1990, Масты) — беларускі футбаліст, нападнік пінскага «Стэнлеса».

Клубная кар’ера

У маладосці трапіў у структуру мінскага «Дынама» і ўжо ў 15-гадовым узросце пачаў гуляць за дубль. Пазней прыцягваўся да асноўнага складу, але так і не дэбютаваў. У пачатку 2008 года перайшоў у самарскія «Крылы Саветаў», дзе таксама гуляў за моладзевы склад. Другую палову 2009 года правёў у бабруйскай «Белшыне», пасля вяртання ў Самару перастаў з’яўляцца на полі і пакінуў клуб.

У 2011 годзе далучыўся да клуба беларускай Першай лігі «Ведрыч-97», у другой палове сезона гуляў за «Смаргонь». У 2012 годзе стаў іграком узбекскага «Шуртана», які ўзначальваў беларускі трэнер Ігар Крывушэнка, пазней вярнуўся ў «Смаргонь». Сезон 2013 распачаў у «Полацку», аднак неўзабаве ў клубе пачаліся фінансавыя праблемы, і Віталь разам з большасцю ігракоў клуба пакінуў каманду.

У сезоне 2014 гуляў у Другой лізе за клуб «Колас-Дружба», з 11 галамі стаў найлепшым бамбардзірам каманды. На наступны год перайшоў у пінскую «Хвалю», за якую ў сезоне 2015 забіў 12 галоў. Паспяхова пачаў сезон 2016, пасля першай паловы чэмпіянату з 13 галамі ўзначальваў спіс бамбардзіраў Другой лігі.

У ліпені 2016 года перайшоў у «Слуцк»[2]. 29 ліпеня дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы ў стартавым складзе ў матчы з мазырскай «Славіяй» (1:0). Пазней страціў месца ў старце, стаў часцей заставацца на лаўцы запасных. У сезоне 2017 працягваў з’яўляцца на полі, выхадзячы на замену. 3 чэрвеня 2017 года забіў свой першы гол у Вышэйшай лізе, праз хвіліну пасля выхаду на замену паразіўшы браму «Іслачы», чым прынёс слуцкаму клубу перамогу з лікам 2:1. У ліпені 2017 года па пагадненні бакоў пакінуў «Слуцк»[3].

Неўзабаве пасля зыходу са «Слуцка» вярнуўся ў пінскую «Хвалю»[4], а ў студзені 2018 года папоўніў склад жыткавіцкага ЮАС[5]. У чэрвені 2018 года пакінуў жыткавіцкі клуб[6].

У жніўні 2018 года падпісаў кантракт з «Лідай»[7], па заканчэнні сезона 2018 пакінуў лідскі клуб. У 2019—2020 гадах гуляў у Другой лізе у складзе пінскага «Стэнлеса», быў найлепшым бамбардзірам каманды.

У студзені 2021 года пачаў трэніравацца з «Хваляй» і ў лютым падпісаў з ёй кантракт[8]. У сезоне 2021 чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену. У лютым 2022 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Хвалю»[9]. Хутка зноў далучыўся да «Стэнлеса», у сакавіку быў афіцыйна прадстаўлены ў якасці іграка каманды[10].

Міжнародная кар’ера

Гуляў за юнацкія зборныя Беларусі ў кваліфікацыях чэмпіянату Еўропы.

Дасягненні

Зноскі

  1. Vitali Rushnitskiy // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Голяткин, Кибук и Рушницкий подписали контракты со “Слуцком”
  3. “Слуцк” расстался с Рушницким
  4. Рушницкий вернулся в “Волну”
  5. Рушницкий перешел в ЮАС
  6. 1-я и2-я лиги. Анонс. “Волна”: Кирилко вместо Шульжика
  7. “Лида” подписала Рушницкого и рассталась с Лозко
  8. Рушницкий вернулся в «Волну»
  9. Виталий Рушницкий и Максим Павловец покинули “Волну”
  10. Виталий Рушницкий снова игрок “Стэнлеса”
Тэмы гэтай старонкі (26):
Катэгорыя·Ігракі ФК Колас-Дружба
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Хваля Пінск
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Шуртан
Катэгорыя·Ігракі ФК Крылы Саветаў Самара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Слуцк
Катэгорыя·Ігракі ФК Рэчыца-2014
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1990 годзе
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Мінск
Катэгорыя·Ігракі ФК Смаргонь
Катэгорыя·Ігракі ФК Ліда
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мастах
Катэгорыя·Ігракі ФК ЮАС Жыткавічы
Катэгорыя·Ігракі ФК Белшына
Катэгорыя·Ігракі ФК Полацк
Катэгорыя·Ігракі ФК Стэнлес Пінск
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 17 студзеня