wd wp Пошук:

Віталь Васілевіч Краўчанка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Краўчанка. Віталь Васілевіч Кра́ўчанка (нар. 30 красавіка 1984, г. п. Лоеў, Гомельская вобласць, Беларусь) — беларускі тэатральны рэжысёр, акцёр, педагог, радыёжурналіст. Сябра Беларускай гільдыі акцёраў кіно.

Біяграфія

У 1999—2000 гадах вучыўся ў Лоеўскім педагагічным вучылішчы (цяпер Лоеўскі дзяржаўны педагагічны каледж) на спецыялізацыі «Настаўнік пачатковых класаў». У 2001 г. скончыў Лоеўскую сярэднюю школу № 1. У 2006 г. скончыў акцёрскае аддзяленне Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў (творчая майстэрня народнага артыста Беларусі, прафесара Валерыя Раеўскага і Заслужанага артыста Беларусі, прафесара Фамы Варанецкага). У 2009 г. скончыў курсы павышэння кваліфікацыі на тэму «Культура i тэхніка мовы радыёжурналіста ў эфіры» на базе Белдзяржтэлерадыёкампаніі. У 2016 г. скончыў рэжысёрскае аддзяленне Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў (творчая майстэрня лаўрэата Дзяржаўнай прэміі РБ, Заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, прафесара Мікалая Пінігіна).

З 2005 па 2011 гг. — акцёр Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М. Горкага. У 2011—2012 гг. — акцёр Беларускага дзяржаўнага тэатра лялек. Супрацоўнічаў з незалежным KorniagTHEATRE («Спектакль № 7») і Тэатральным праектам Каці Агароднікавай («Піць, спяваць, плакаць»). У 2007—2010 гг. — працаваў выкладчыкам сцэнічнай мовы і майстэрства акцёра ў Дзіцячым музычным тэатры «Рэвю» Наталлі Раманавай і ў народным тэатры-студыі моды «Авантаж» пры Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце. У якасці акцёра і вядучага супрацоўнічаў з тэлеканаламі «Лад», «Белсат», «Беларусь-1», «Беларусь-2», «Беларусь-3». З 2008 г. працаваў на розных радыёстанцыях. Удзельнік шматлікіх міжнародных літаратурных і драматургічных лабараторый.

З 2019 па 2020 гг. — выкладчык кафедры майстэрства акцёра тэатральнага факультэта Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.

З 2019 по 2020 гг. — рэжысёр Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы.

З лютага 2021 года — мастацкі кіраўнік Гомельскага гарадскога маладзёжнага тэатра.

Тэатр

Рэжысёрскія працы

Акцёрскія працы

Тэатр-студыя імя Е. Міровіча (Студэнцкі тэатр Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў)

Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя М. Горкага (2005—2011)

Беларускі дзяржаўны тэатр лялек (2011—2012)

KorniagTHEATRE (2011—2013)

Тэатральны праект Каці Агароднікавай (2011—2013)

Кіно

Фільмаграфія

Радыё

2013-2019 - Радыё «Сталіца»

2015 — Радыё «Беларусь»

2010 — Першы нацыянальны канал Беларускага радыё

2008-2009 - «Радиус FM»

2008 - NETradio

2007, 2008, 2010—2011 - Радыё «Минск»

2007-2008 - Радыё «Рокс-М»

Тэлебачанне

Тэлеканал «Беларусь-3»

Тэлеканал «Беларусь-2»

Тэлеканал «Белсат»

Тэлеканал «ЛАД»

Тэлеканал «Беларусь-1»

Узнагароды

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Акцёры тэлебачання
Катэгорыя·Постаці Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы
Катэгорыя·Постаці Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага
Катэгорыя·Акцёры тэатра Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Дыктары радыё
Катэгорыя·Артыкулы пра тэатральных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лоеве
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1984 годзе
Катэгорыя·Радыёвядучыя Беларусі
Катэгорыя·Выкладчыкі Беларускай акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Нарадзіліся 30 красавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Кінематаграфісты без IMDb
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Постаці Беларускага дзяржаўнага тэатра лялек
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Тэатральныя рэжысёры Беларусі