У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Альшэўскі.
Віктар Уладзіміравіч Альшэўскі (21 верасня 1953, в. Вугольшчына, Бялыніцкі раён, Магілёўская вобласць) — беларускі мастак.
Нарадзіўся 21 верасня 1953 года ў в. Вугольшчына Бялыніцкага раёна Магілёўскай вобласці. У 1965—1972 гадах — Рэспубліканская школа-інтэрнат па выяўленчым мастацтве імя Івана Ахрэмчыка. У 1973—1980 гадах — Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут.
З 1980 года браў удзел у мастацкіх выстаўках у СССР і за межамі. У 1981—1984 гадах — творчыя майстэрні жывапісу Акадэміі мастацтваў СССР у Мінску пад кіраўніцтвам Міхаіла Савіцкага. З 1984 года — член Саюзу мастакоў Беларусі.
З 1995 года — акадэмік жывапісу Беларускай акадэміі выяўленчага мастацтва. Галоўны вучоны сакратар БДАМ, прафесар, адзін з кіраўнікоў Цэнтра сучасных мастацтваў.
Жыве і працуе ў Мінску.
Працуе ў станкавым жывапісу ў жанрах тэматычнай карціны, партрэта, нацюрморта. Актыўна ў сваёй творчасці выкарыстоўвае сімволіку. Тэматыка твораў блізкая да антычнай міфалогіі, хрысціянства, палітычных і жыццёвых рэалій сучаснасці: Партрэт мастака Юрыя Карачуна, «Першы дом камуны», «Аўтапартрэт з жонкай і дачкой», «Маці», «Парыў ветру», «Рэстаўрацыя», «Дзяцінства», «Карыятыды», «Прастора».
Творы знаходяцца ў зборах Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі, Траццякоўскай галерыі, галерэях «Spectrum» (Германія), «Bi-2» (Нарвегія), дырэкцыі выстаў Саюза мастакоў Расіі, Бялыніцкім раённым мастацкім музеі імя В. К. Бялыніцкага-Бірулі, прыватных зборах Беларусі і замежжа.
Віктар Уладзіміравіч Альшэўскі на Вікісховішчы |