wd wp Пошук:

Віктар Сянкевіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Сянкевіч. Віктар Сянкевіч (псеўданім: Язэп Барэйка, сапраўднае імя: Вінсэнт Сенькавец; 19 студзеня 192626 верасня 2017) — беларускі гісторык, журналіст, дзеяч беларускай дыяспары ў Іспаніі, Канадзе і ЗША. Кадэт БКА і удзельнік руху Супраціўлення ў Другую сусветную вайну

Біяграфія

Нарадзіўся 19 студзеня 1926 г. у сялянскай сям’і ў в. Гірстуны Дзісенскага павету Віленскага ваяводства ў Польскай Рэспубліцы (цяпер Глыбоцкі раён, Віцебская вобласць). Вучыўся ў роднай вёсцы, а потым у Глыбокім.

Падчас Другой сусветнай вайны ў чэрвені 1944 г. быў добраахвотна залічаны ў Мінскую афіцэрскую школу камандзіраў Беларускай краёвай абароны. Пазней Віктар Сянкевіч разам з іншымі аддзеламі БКА трапіў спачатку ў Германію, а потым у Францыю — у выніку перадыслакацыі афіцэрскай школы. У ліку 64 беларускіх кадэтаў перайшоў на бок хаўруснікаў і ўдзельнічаў у руху Супраціўлення. Затым як ураджэнец II Рэчы Паспалітай быў перавезены амерыканцамі ў Італію, уключаны ў Польскі корпус генерала Андэрса. Удзельнічаў у вызваленні Балонні. Пасля вайны вучыўся ў Польскай гімназіі ў Італіі. У сакавіку 1946 г. у італьянскім горадзе Мадэна ўдзельнічаў у арганізацыі Першага з’езда беларусаў-ваенных з корпуса Андэрса. У канцы 1946 г. у прымаў удзел у заснаванні Згуртавання беларусаў у Вялікабрытаніі.

У 1958 г. Віктар Сянкевіч скончыў філасофскі факультэт Мадрыдскага ўніверсітэта. Абараніў доктарскую дысертацыю пра пачаткі Вялікага Княства Літоўскага. У 1958—1961 гг. працаваў у беларускай секцыі Іспанскага нацыянальнага радыё, дзе выступаў як аўтар каментарыяў і гутарак на актуальныя беларускія нацыянальныя тэмы. З 1965 г. пачаў пісаць і актыўна супрацоўнічаў з Радыё «Свабода», апошнім часам вёў там «Беларускі гістарычны каляндар». Шматлікія матэрыялы на гістарычныя тэмы друкаваў у эмігранцкіх выданнях, у тым ліку ў у часопісе «На шляху» (быў яго заснавальнікам), газетах «Бацькаўшчына», «Беларус» і інш. Разам з Кастусём Акулам быў аўтарам большасці артыкулаў у ваенна-гістарычным часопісе «Зважай!», які выдаваўся ў канадскім горадзе Таронта. У часопісе «Зважай!» былі надрукаваны такія яго вядомыя артыкулы, як «Беларускія вайсковыя фармацыі ў летувіскай арміі», «Сымон Рак-Міхайлоўскі: (3 нагоды сотых угодкаў ад нараджэння)», «Да 175-годдзя аднаўлення Вялікага княства Літоўскага», «Вайна 1812 году і беларускія жыды», «Ю. І. Крашэўскі», «Матэрыялы з гісторыі ўзброеных сілаў БНР», «У 70-я ўгодкі савецка-летувіскага мірнага дагавору», «У 150-я ўгодкі скасавання статуту Вялікага княства Літоўскага», «Ігнат Грынявіцкі: (да 135-годдзя ад нараджэння і 110-годдзя – ад смерці)».

Пазней Віктар Сянкевіч выйшаў на пенсію і жыў у горадзе Сан-Францыска (ЗША). Памёр 26 верасня 2017 г. у Сан-Францыска.[1]. Сям’я, паводле запавету, захоўвала прах Віктара і яго жонкі, якая памерла ў 2005 г., каб пахаваць іх разам у Беларусі. 16 лютага 2018 г. Віктар Сянкевіч разам з жонкай быў пахаваны ў яго родных Гірстунах на магіле яго маці.[2] Віктар Сянкевіч пакінуў па сабе немалую творчую спадчыну — сотні скрыптоў на самыя розныя тэмы беларускай гісторыі.

Памяць

«Той, хто «Свабоду» слухае здаўна,

Радзіму не мяняе на капейку

Мы помнім праўду, што калісьці нам

Праз шум глушылак

Гаварыў Язэп Барэйка…»

Эпітафія была зроблена на просьбу сына — Майкла Сянкевіча. Тэкст быў напісаны Зміцерам Бартосікам, які працягвае справу Віктара Сянкевіча на Радыё «Свабода».[3]

Цікавыя факты

Зноскі

  1. https://www.racyja.com/hramadstva/na-glybochchyne-pakhavali-emigratsyjnag/ На Глыбоччыне пахавалі эміграцыйнага дзеяча Віктара Сянкевіча
  2. https://nashaniva.by/?c=ar&i=204801 У пятніцу ў Глыбокім пахаваюць прах эміграцыйнага дзеяча Віктара Сянкевіча
  3. https://www.svaboda.org/a/30057849.html Пад Глыбокім паставілі помнік на магіле журналіста Свабоды Язэпа Барэйкі

Спасылкі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (26):
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі Камплутэнсэ
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 студзеня
Катэгорыя·Памерлі ў 2017 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Памерлі ў Сан-Францыска
Катэгорыя·Гісторыкі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Памерлі 26 верасня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Глыбоцкім раёне
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1926 годзе
Катэгорыя·Журналісты СССР
Катэгорыя·Рух Супраціўлення ў Францыі
Катэгорыя·Постаці беларускай эміграцыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Члены Згуртавання беларусаў у Вялікай Брытаніі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·Журналісты XX стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Дзісенскім павеце (1921—1940)
Катэгорыя·Пахаваныя ў Глыбоцкім раёне
Катэгорыя·Журналісты Беларусі
Катэгорыя·Члены Беларускай краёвай абароны
Катэгорыя·Гісторыкі СССР