wd wp Пошук:

Вячаслаў Сяргеевіч Грыгараў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Грыгараў. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Вячаслаў Грыгараў (нар. 8 сакавіка 1982, Баранавічы) — беларускі футбаліст (паўабаронца) і трэнер.

Клубная кар’ера

Пачынаў кар’еру ў мінскіх клубах РВАР і «РШВСМ-Алімпія», якія ўваходзілі ў сістэму барысаўскага БАТЭ, а ў 2000 дэбютаваў і ў асноўнай камандзе клуба. У сезоне 2001 трывала з’яўляўся на полі, а сезон 2002 выйшаў няўдалым, і Вячаслаў перайшоў у мінскае «Тарпеда-СКА». У 2005 годзе, пасля таго як тарпедаўцы па фінансавых прычынах адмовіліся ад удзелу ў Вышэйшай лізе, перайшоў у «Нёман».

У 2007 годзе стаў іграком мікашэвіцкага «Граніта», якому дапамог выйсці ў Вышэйшую лігу (хоць сам на некаторы час ад’ехаў у Чэхію, дзе выступаў у трэцім дывізіёне). У 2008—2009 гуляў за «Граніт» у Вышэйшай лізе, застаўся ў клубе і пасля вылету ў Першую лігу.

У 2011 годзе стаў іграком «Слуцка», дзе неўзабаве стаў адным з лідараў. Дапамог клубу ў сезоне 2013 перамагчы ў Першай лізе. У сезоне 2014 быў асноўным апорным абаронцам каманды ў Вышэйшай лізе.

У студзені 2015 года падоўжыў кантракт са «Слуцкам»[2]. Пачатак сезону 2015 прапусціў з-за траўмы, на полі з’явіўся толькі ў чэрвені. У жніўні 2015 года, пасля адстаўкі галоўнага трэнера случан Юрыя Крата, Грыгараў быў прызначаны выканаўцам абавязкаў галоўнага трэнера[3]. У выніку, здолеў узняць каманду з апошняга 14-га месца на 11-е.

Міжнародная кар’ера

Выступаў за моладзевую зборную Беларусі.

Трэнерская кар’ера

У студзені 2016 года атрымаў трэнерскую ліцэнзію катэгорыі B[4] і неўзабаве быў зацверджаны на пасадзе галоўнага трэнера «Слуцка»[5]. Сезон 2016 года пад кіраўніцтвам Грыгарава каманда правяла няўдала, доўгі час знаходзілася ў зоне вылету. Пасля паражэння ў верасні ад аўтсайдэра, мікашэвіцкага «Граніта», Грыгараў быў адпраўлены ў адстаўку, але неўзабаве кіраўніцтва клуба вырашыла пакінуць трэнера на пасадзе, а звольніць яго памочніка Андрэя Баса. У студзені 2017 года стала вядома, што «Слуцк» не будзе падаўжаць кантракт з трэнерам[6].

Пазней стаў працаваць дзіцячым трэнерам у структуры «Мінска»[7]. У снежні 2019 года стаў галоўным трэнерам жаночай каманды «Мінск»[8]. Пакінуў пасаду ў кастрычніку 2020 года[9].

У пачатку 2021 года ўвайшоў у трэнерскі штаб брэсцкага «Руха» ў якасці старшага трэнера. У жніўні 2021 года, пасля адстаўкі Кірыла Альшэўскага, быў прызначаны выканаўцам абавязкаў галоўнага трэнера[10]. У снежні 2021 года быў зацверджаны галоўным трэнерам, падпісаўшы двухгадовы кантракт[11]. У пачатку 2022 года рыхтаваў каманду да новага сезона, застаўся ў клубе і ў сакавіку, пасля таго як «Рух» зняўся з Вышэйшай лігі[12], аднак у красавіку брэсцкі клуб адмовіўся і ад удзелу ў Другой лізе.

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
1998Д3-АРВАР202
1999Д3-АРВАР203
2000 (1)Д3-АРШВСМ-Алімпія41
2000 (2)Д1БАТЭ122
2001Д1БАТЭ232
2002Д1БАТЭ50
2003Д1Тарпеда-СКА150
2004Д1Тарпеда-СКА252
2005Д1Нёман201
2006Д1Нёман170
2007 (1)Д2Граніт121
2007/08 (1)Д3Мутэніцы ? ?
2008Д1Граніт252
2009Д1Граніт120
2010Д2Граніт240
2011Д2Слуцк281
2012Д2Слуцк192
2013Д2Слуцк251
2014Д1Слуцк270
2015Д1Слуцк80

Зноскі

  1. Vyacheslav Grigorov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Лошанков, Григоров, Зенько и и еще четыре футболиста продлили контракты со «Слуцком»
  3. Вячеслав Григоров назначен исполняющим обязанности главного тренера «Слуцка»
  4. Футбол. Дмитрий Молош, Андрей Разин и Александр Сулима получили тренерские лицензии категории «В» УЕФА
  5. Вячеслав Григоров официально назначен главным тренером «Слуцка»
  6. Футбол. Олег Караневский: приняли решение контракт с Григоровым не продлевать
  7. Бывший тренер «Слуцка» Григоров работает с детьми в структуре «Минска»
  8. Григоров возглавил женскую команду “Минска”
  9. Лухвич сменил Григорова на посту главного тренера женской команды “Минска”
  10. Вячеслав Григоров назначен исполняющим обязанности главного тренера “Руха”
  11. Вячеслав Григоров назначен исполняющим обязанности главного тренера “Руха”
  12. “С финансированием все должно быть хорошо”. Как “Рух” перестраивается для участия во второй лиге

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (25):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Баранавічах
Катэгорыя·Ігракі ФК Слуцк
Катэгорыя·Ігракі ФК Граніт Мікашэвічы
Катэгорыя·Ігракі ФК Мутэніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК РШВСМ-Алімпія
Катэгорыя·Трэнеры ЖФК Мінск
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1982 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры Беларусі
Катэгорыя·Ігракі ФК Тарпеда Мінск
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Трэнеры ФК Слуцк
Катэгорыя·Нарадзіліся 8 сакавіка
Катэгорыя·Ігракі ФК Нёман Гродна
Катэгорыя·Трэнеры ФК Рух Брэст
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Ігракі ФК БАТЭ
Катэгорыя·Ігракі ФК РВАР Мінск
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры паводле алфавіта