Вытворчасць малака ў Беларусі — галіна сельскай гаспадаркі Беларусі, якая займаецца вытворчасцю малака ад кароў, коз і іншых сельскагаспадарчых жывёл. У дадзеным артыкуле разглядаецца вытворчасць неапрацаванага малака. Інфармацыя пра вытворчасць апрацаванага малака і іншай малочнай прадукцыі разглядаецца ў артыкуле Малочная прамысловасць Беларусі.
Дыяграма паказвае змены ў пагалоўі кароў у тыс. галоў[1].
Дыяграма паказвае вытворчасць малака па гадах ва ўсіх катэгорыях гаспадарак у тыс. тон[2][3][4][5].
Вытворчасць малака па абласцях, тыс. т (2017 год)[4]:
Вытворчасць малака для далейшай перапрацоўкі адрозніваецца высокай рэнтабельнасцю. У 2018 годзе рэнтабельнасць рэалізацыі малака па арганізацыі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь склала ў сярэднім 25,9 %. У 2012—2018 гадах рэнтабельнасць гэтага напрамку вар’іравалася ад 9 % да 28,3 %[6].
Па вытворчасці малака лідзіруюць Гродзенскі, Пружанскі, Пінскі, Нясвіжскі, Слуцкі, Мінскі раёны (больш за 100 тыс. тон у кожным у 2013 годзе)[7]. Да 2016 года колькасць раёнаў, гаспадаркі якіх вырабілі больш за 100 тыс. тон малака, вырасла да 11[8].
Сярэдні надой малака ад каровы вырас з 3685 кг у 2005 годзе да 4815 кг у 2016 годзе[9]. У гаспадарках Брэсцкага, Іванаўскага, Мазырскага, Добрушскага, Бераставіцкага, Шчучынскага, Клецкага, Мінскага, Слуцкі раён, Смалявіцкага, Нясвіжскага раёнаў надой малака перавышае 6000 кг, прычым у Нясвіжскім раёне ён дасягнуў 7491 кг (2016 год). У той жа час, у некалькіх раёнах Віцебскай і Магілёўскай вобласці сярэдні надой малака ніжэй 3000 кг[10]. Пры гэтым сярэдні надой малака на карову ў Беларусі самы высокі ў ЕАЭС[11].
![]() |
![]() |
Вытворчасць малака па раёнах (без фермерскіх і асабістых гаспадарак, 2013 год). >100 тыс. т
80—100 тыс. т 60—80 тыс. т 40—60 тыс. т 20—40 тыс. т <20 тыс. т |
Сярэднія надоі малака па раёнах (2013 год). >5500 кг з каровы ў год
4450—5500 4000—4450 3500—4000 <3500 |
Вытворчасць малака на душу насельніцтва ў 2017 годзе склала 771 кг, што значна перавышае гэты паказчык ва ўсіх краінахЕАЭС[11].
Дыяграма паказвае змены ў вытворчасці гатовых кармоў у тыс. тон[12][13].
На 2017 год забяспечанасць кароў гатовымі кармамі ў Беларусі склала 65,9 %.
![]() |
Вытворчасць малака ў Беларусі на Вікісховішчы |
---|