wd wp Пошук:

Малако

Шклянка малака

Малако́ — сакрэт малочных залоз млекакормячых. Яно з’яўляецца адзіным харчовым прадуктам, які забяспечвае малады арганізм усімі неабходнымі пажыўнымі рэчывамі. Для чалавека малако — гэта каштоўны прадукт харчавання.

Утварэнне малака звычайна звязана з актам родаў. Малако прызначана прыродай для кармлення дзіцянят. У выніку мэтанакіраванай дзейнасці чалавека некаторыя млекакормячыя жывёлы вырабляюць малака нашмат больш, чым ім патрэбна, каб выкарміць нашчадкаў. Лішкі малака людзі выкарыстоўваюць, папаўняючы свае харчовыя рэсурсы.

Хімічны склад

3 пункту гледжаняя фізічнай хіміі, малако ўяўляе сабой полідысперсную сістэму са складанай структурай. У малацэ тлушч змяшчаецца ў выглядзе эмульсіі, малочны цукар і солі ўтвараюць малекулярную і іонную фазы малака, бялкі — яго калоідную фазу. Фазы цесна звязаны паміж сабой так, што змены ў адным кампаненце вызываюць значныя змены іншых.

Склад малака некаторых сасуноў
Складнікі Чалавек    Карова     Авечка   Каза   Кабыла   Паўночны алень 
Вада87,2 %87,5 %82,7 %86,6 % 90,1 %66,9 %
Вугляводы7,0 %4,8 %6,3 %3,9 % 5,9 %2,8 %
Тлушчы4,0 %3,5–4,2 %5,3 %3,7 % 1,5 %16,9 %
Бялкі1,5 %3,5 %4,6 %4,2 % 2,1 %16,9 %
Мікраэлементы0,3 %0,7 %0,9 %0,8 % 0,4 %1,2 %

Хімічны склад малака даволі складаны. Вылучана каля 250 яго кампанентаў. Акрамя асноўных кампанентаў малако змяшчае вітаміны, ферменты, гармоны, пігменты, газы і інш.

Галоўнай крыніцай вады, змешчанай у малацэ, з’яўляецца кроў. Вада ў малацэ выконвае ролю плазмы. Раствораныя ў вадзе кампаненты сухога рэчыва ўтвараюць калоідную сістэму. Трываласць калоіднай сістэмы дазваляе пераліваць, пастэрызаваць, кіпяціць, стэрылізаваць малако. Патрэбнасць навароджанага ў вадзе ў першыя дні жыцця задавальняецца за кошт малака.

У страваванні

Ручное даенне малочнай каровы

Малако — самая распаўсюджаная ежа сярод усходнiх славян, сыравiна для прыгатавання смятаны, сыру, тварагу i г.д.

Народныя павер’і

Ад колькасцi малака залежаў дабрабыт сям’i. У той жа час малако вельмi часта выкарыстоўвалi ў магiчных дзеяннях, зарыентаваных на захаванне здароўя i дабрабыту.

  1. Лiчылася, калi ўвесну, са з’яўленнем першай ластаўкi, памыцца малаком, твар будзе белым, чыстым i прыгожым.
  2. Каб дзiця не сурочылi, пры яго першым рытуальным купаннi ў ваду дадавалi невялiкую колькасць малака.
  3. Паўсюль на Беларусi малако выкарыстоўвалi як магiчны сродак для спынення пажару, асаблiва калi ён пачынаўся ад удару маланкi.
  4. У той жа час у паўсядзённым жыццi гаспадыня павiнна была строга сачыць за тым, каб малако не «збягала» на адкрытае полымя — iнакш у каровы яно знiкне ўвогуле.
  5. Пралiваць малако на зямлю катэгарычна забаранялася. І калi крыху малака ўсё ж пралiвалася, каб пазбегнуць «малочных сурокаў», яго трэба было хутка затаптаць у зямлю.
  6. Калi малаком частавалi нейкую пабочную асобу, у кружку абавязкова клалi некалькi драбiнак солi. Гэта рабiлася для таго, каб «чужыя вочы» не сурочылi карову i ў яе не знiкла малако.
  7. У народнай медыцыне малаком адпойвалi тых, хто быў атручаны, кiслае малако выкарыстоўвалi для лячэння тых, каго ўкусiла змяя[1].

Гл. таксама

Зноскі

  1. Аксана Катовіч, Янка Крук, газэта «Звязда»

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Малочныя прадукты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Істотныя артыкулы
Катэгорыя·Напоі
Катэгорыя·Млекакормячыя