wd wp Пошук:

Весткі Часовага рабоча-сялянскага савецкага ўраду Беларусі

«Весткі Часовага рабоча-сялянскага савецкага ўраду Беларусі» — газета, орган Часовага рабоча-сялянскага савецкага ўрада Беларусі. Выдавалася ў студзені 1919 г. у Мінску на беларускай, рускай, яўрэйскай (ідыш) і польскай мовах. Рэдактар А.М. Антанікоўскі. У № 1 ад 19 студзеня 1919 г. надрукваны «Маніфест Часовага рабоча-сялянскага савецкага ўраду Беларусі», аб абвяшчэнні БССР, «Спісак членаў Часовага рабоча-сялянскага ўраду Беларускай Савецкай Рэспублікі», пастанова № 1 урада аб скасаванні Абласнога выканкома Заходняй вобласці і фронту і Мінскага губернскага рэўкома, аб пераходзе ўлады да Часовага ўрада і яго камісарыятаў; пастанова № 2 аб захаванні ў сіле ўсіх заканадаўчых актаў РСФСР, праведзеных у жыццё на тэрыторыі Гродзенскай, Віцебскай, Мінскай, Магілёўскай і Смаленскай губерняў да абвяшчэння БССР, і выданні новых законаў і распараджэнняў Часовым урадам; паведамлялася аб стварэнні пры Часовым урадзе міжведамаснай камісіі для ўрэгулявання жыллёвых пытанняў і фінансавай камісіі, скліканні 1-га Усебеларускага з’езда Саветаў. Вядомы таксама № 4/5.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Газеты паводле алфавіта
Катэгорыя·Газеты Мінска
Катэгорыя·Часовы рабоча-сялянскі савецкі ўрад Беларусі
Катэгорыя·Газеты на рускай мове
Катэгорыя·Газеты Беларусі
Катэгорыя·Друкаваныя выданні, якія ўзніклі ў 1919 годзе
Катэгорыя·Газеты на беларускай мове
Катэгорыя·Вікіпедыя·Газеты без геаграфічных каардынат