wd wp Пошук:

Вера Раманаўна Лінкевіч

Вера Раманаўна Лінке́віч[1] (6 ліпеня 1924, Юркевічы, Жыткавіцкі раён, Гомельская вобласць) — беларускі акушэр-гінеколаг, доктар медыцынскіх навук, прафесар.

Біяграфія

У 1940 г. скончыла сярэднюю школу, а ў 1948 — лячэбны факультэт Мінскага медыцынскага інстытута.

З 1948 па 1950 гг. працавала раённым акушэр-гінеколагам у Пліскай цэнтральнай раённай бальніцы, у 1951—1954 гг. — ардынатар акушэрска-гінекалагічнага аддзялення Полацкай абласной бальніцы імя У. І. Леніна.

З 1954 па 1956 гг. — Клінічнай ардынатуры на кафедры акушэрства і гінекалогіі Кішынёўскага медыцынскага інстытута, з 1956 па 1959 гг. аспірантура, пасля яе заканчэння па 1963 г. працавала асістэнтам той жа кафедры.

У 1962 г. В. Р. Лінкевіч прысуджана вучоная ступень кандыдата медыцынскіх навук. Тэма кандыдацкай дысертацыі «Развіццё інервацыі жаночых вонкавых палавых органаў».

З 1963 па 1971 гг. працавала асістэнтам, затым дацэнтам 1-й кафедры акушэрства і гінекалогіі Беларускага дзяржаўнага інстытута ўдасканалення ўрачоў (БелДІУУ).

У 1971 г. прысуджана вучоная ступень доктара медыцынскіх навук па дысертацыі «Матэрыялы аб развіцці органаў малога таза жанчыны, развіццё іх інервацыі і значэнне для клінікі».

З 1971 па 1990 гг. загадвала 1-й кафедрай акушэрства і гінекалогіі БелДІУУ. У 1972 г. прысвоена вучонае званне прафесара. Вынікі навуковых даследаванняў В. Р. Лінкевіч атрымалі шырокае прызнанне не толькі ў Беларусі, але і за мяжой. Матэрыялы кандыдацкай і доктарскай дысертацый, прысвечаных эмбрыялогіі палавых органаў і іх інервацыі, дазволілі абгрунтаваць метады пара- і прэсакральнага ўвядзення лекавых рэчываў з мэтай абязбольвання і паскарэнні родаў, а таксама лячэння запаленчых захворванняў жаночых палавых органаў.

Апублікавала 180 навуковых прац, 2 практычныя кіраўніцтвы для ўрачоў па акушэрстве і гінекалогіі (у сааўтарстве), 5 рацыяналізатарскіх прапаноў. Падрыхтавала 7 кандыдатаў навук.

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 9: Кулібін — Малаіта.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1924 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Жыткавіцкім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Нарадзіліся 6 ліпеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Медыкі Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Акушэры Беларусі
Катэгорыя·Выкладчыкі Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі
Катэгорыя·Дактары медыцынскіх навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі лячэбнага факультэта БДМУ
Катэгорыя·Гінеколагі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»