wd wp Пошук:

Васіль Савіч Дрыбінцаў

Васіль Савіч Дрыбінцаў (27 лютага 186425 красавіка 1926, Панчава) — рускі грамадскі дзеяч і палітык, член IV Дзяржаўнай думы ад Магілёўскай губерні.

Біяграфія

Старавер-паповец. З купецкай сям’і, патомны ганаровы грамадзянін. Землеўладальнік Рагачоўскага павета (4200 дзесяцін, з іх 2500 пры маёнтку Дуравічы).

Пасля заканчэння Навазыбкаўскага рэальнага вучылішча дапамагаў бацьку ў гандлі лесам і хлебам. У 1890 годзе пасяліўся ў Дуравічах, дзе заняўся сельскай гаспадаркай і грамадскай дзейнасцю.

Быў галосным Магілёўскага губернскага камітэта па справах земскай гаспадаркі (з 1903), ганаровым міравым суддзёй па Рагачоўскаму павету (з 1904) і Гомельскаму павету (з 1910), ганаровым папячыцелем Рагачоўскай настаўніцкай семінарыі. Быў членам землеўпарадкавальнай камісіі і старшынёй таварыства сельскай гаспадаркі. У 1911 годзе, з увядзеннем земства ў Заходнім краі, быў абраны старшынёй Рагачоўскай павятовай земскай управы і захаваў гэтую пасаду пасля абрання ў Думу.

У 1912 годзе быў абраны членам Дзяржаўнай думы ад Магілёўскай губерні. Уваходзіў у фракцыю акцябрыстаў, пасля яе расколу — у групу земцаў-акцябрыстаў. Уваходзіў у Савет старэйшын Думы. Быў таварышам старшыні фінансавай камісіі, а таксама членам камісій: па народнай адукацыі, па мясцовым самакіраванні, па стараверскіх справах і аб святкаванні 300-годдзя дома Раманавых. Быў членам Прагрэсіўнага блока.

У гады Першай сусветнай вайны ўдзельнічаў у працы Усерасійскага земскага саюза. 9 сакавіка 1917 года, пасля Лютаўскай рэвалюцыі, быў прызначаны камісарам Часовага камітэта Дзяржаўнай думы і Часовага ўрада ў Магілёўскай губерні. 4 мая 1917 года ўвайшоў у склад Нарады для распрацоўкі фінансавага плана пераўтварэння пад старшынствам міністра фінансаў.

Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі - у эміграцыі ў Югаславіі. Жыў у Панчаве.

Памёр у 1926 годзе ў панчаўскім шпіталі. Быў жанаты.

Узнагароды

Крыніцы

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Памерлі ў Сербіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Рускія эмігранты першай хвалі ў Югаславіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Памерлі 25 красавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Члены Дзяржаўнай думы Расійскай імперыі ад Магілёўскай губерні
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святой Ганны 3 ступені
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Члены Дзяржаўнай думы Расійскай імперыі IV склікання
Катэгорыя·Палітыкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1864 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў 1926 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 лютага