Васіль Робертавіч Вільямс (27 верасня (9 кастрычніка) 1863, Масква, Расійская імперыя — 11 лістапада 1939, Масква,
РСФСР, СССР) — рускі і савецкі глебазнавец-аграном, акадэмік АН СССР (1931), АН БССР (1929), УАСГНІЛ (1935). Адзін з заснавальнікаў агранамічнага глебазнаўства[2].
Член ВКП(б) з 1928 года, дэпутат Массавету і Вярхоўнага Савета СССР 1-га склікання. Лаўрэат Ленінскай прэміі (1931).
Выпускнік Пятроўскай сельскагаспадарчай акадэміі[2]. Вучоны-педагог: прафесар і загадчык кафедры агульнага земляробства і глебазнаўства Маскоўскай сельскагаспадарчай акадэміі імя Ціміразева, яе дырэктар з 1907 года, рэктар у 1922—1925 гг[2]. Заснавальнік і першы загадчык кафедры «Асновы земляробства і раслінаводства» Маскоўскага інстытута механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі. Аўтар каля 450 навуковых прац.
Развіваў вучэнне В. В. Дакучаева пра глебу[2]. Разам з П. А. Костычавым(руск.) бел. заснавальнік агранамічнага глебазнаўства[2].
Абгрунтаваў вядучую ролю біялагічных фактараў у глебаўтварэнні, стварыў вучэнне аб малым біялагічным кругавароце рэчываў як аснове развіцця глеб, выказаў ідэю аб адзінстве развіцця неарганічнай і арганічнай прыроды, распрацаваў і абгрунтаваў травапольную сістэму земляробства[2]. Вільямс лічыў, што ўласцівасцю ўрадлівасці валодае толькі дробнаструктурная камкаватая глеба і што структура глебы — гэта галоўная ўмова атрымання добрых ураджаяў.
Вёў вострую палеміку з «мінеральнымі» і «фармальна-дэдуктыўнымі» аграхімікамі, пад якімі разумеліся паслядоўнікі Д. М. Пранішнікава(руск.) бел.. Да 1937 года навуковая палеміка трансфармавалася ў барацьбу з «ворагамі народа». У выніку дыскусіі паміж Вільямсам і акадэмікам М. М. Тулайковым пра карысць прымянення травапольнай сістэмы земляробства, Тулайкоў быў арыштаваны ў 1937 годзе і загінуў. Пры садзейнічанні Вільямса навуковая школа акадэміка Пранішнікава панесла незаменныя страты.
У 1917 годзе заснаваў пад Масквой (цяпер гэта тэрыторыя горада Лобні, ля платформы Лугавая Савёлаўскага напрамку) доследную станцыю па вывучэнні кармавых раслін і кармавой плошчы (з 1922 года Дзяржаўны лугавы інстытут, у 1930 годзе перайменаваны ва Усесаюзны, а ў 1992 годзе — ва Усерасійскі навукова-даследчы інстытут кармоў). Гэты інстытут сёння носіць імя В. Р. Вільямса. Яго імя таксама носіць Казахскі навукова-даследчы інстытут земляробства.
Вучаніцай Вільямса была савецкі вучоны ў галіне сельскай гаспадаркі, кавалер Ордэна Леніна Фаня Гельцэр(руск.) бел..
11 лістапада 1939 Васіль Робертавіч Вільямс памёр. Пахаваны ў дэндралагічным садзе парку Ціміразеўскай сельскагаспадарчай акадэміі, на тэрыторыі якой ён пражыў звыш пяцідзесяці гадоў[3].
Васіль Робертавіч Вільямс на Вікісховішчы |