wd wp Пошук:

Васіль Васільевіч Сазонаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Сазонаў. Васіль Васільевіч Сазонаў (1850 — ?) — інжынер-архітэктар[1].

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1850 годзе[1].

Першапачатковую адукацыю атрымаў у прыватнай гімназіі Келера[1]. Паступіў у Пецярбургскае будаўнічае вучылішча ў 1868 годзе і скончыў курс у 1873 годзе са званнем архітэктарскага памочніка і чынам X класа[1].

У 1877 годзе атрымаў званне інжынер-архітэктара. Пры выпуску прылічыўся да Тэхнічна-будаўнічага камітэту(руск.) бел. Міністэрства ўнутраных спраў Расійскай імперыі і ў хуткім часе прызначаны гарадскім архітэктарам у Нахічэвані-на-Доне[1]. Дзейнасць В. Сазонава складалася тут, галоўным чынам, у складанні чарцяжоў, праектаў і смет і ў назіранні за пабудовамі. Па скасаванні гэтай пасады, у 1878 годзе, В. Сазонаў зноў прылічыўся да Тэхнічна-будаўнічага камітэту і прызначаны членам камісіі па даследаванні гранітных радовішчаў на астравах Фінскага заліва і Ладажскага возера[1].

У хуткім часе прызначаны малодшым архітэктарам у пскоўскае будаўнічае аддзяленне. Тут В. Сазонаў амаль выключна праводзіў рамонтныя працы ў розных казённых і грамадскіх будынках. У 1883 годзе ён быў прызначаны там жа губернскім архітэктарам і ў тым жа годзе перайшоў на пасаду губернскага архітэктара ў Камянец-Падольскі[1]. Праз некаторы час, у 1884 годзе, прызначаны епархіяльным архітэктарам і з гэтых пор будаўнічая дзейнасць яго засяроджана была галоўным чынам на пабудове цэркваў у паветах Падольскай губерні. У якасці губернскага архітэктара В. Сазонаў ажыццяўляў капітальны рамонт Праскураўскага шасэ і працы па грамадзянскіх збудаваннях[1].

У 1886 годзе пераведзены губернскім архітэктарам у г. Магілёў і пасаду гэту займаў прынамсі да 1892 года[1]. За час з 1887 па 1892 год загадваў тут пабудовай мастоў, рамонтнымі працамі ў казённых будынках, а каля 1891-92 года праводзіў пабудову ў г. Гомелі[1].

Творчасць

Царква Святога Карапета(руск.) бел.
Свята-Раства-Багародзіцкая царква ў Мураваных Курылаўцах

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 Барановский Г. В. Юбилейный сборник сведений о деятельности бывших воспитанников Института гражданских инженеров (Строительного училища) 1842—1892. С. 299
  2. Мосты азначаны чырвонымі квадратамі
  3. Брама з надбрамнай званніцай
  4. Альбо Патоцы. У рускамоўнай крыніцы напісана «Церковь в с. Потоке Винницкого уезда»
  5. Васіль Васільевіч Сазонаў на сайце Глобус Беларусі (руск.)
  6. Васіль Васільевіч Сазонаў на сайце Radzima.org
  7. цяпер не існуе, але ў вёсцы пабудаваны аднайменны новы храм
Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1850 годзе
Катэгорыя·Архітэктары Расійскай імперыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без месца працы
Катэгорыя·Выпускнікі Санкт-Пецярбургскага архітэктурна-будаўнічага ўніверсітэта
Катэгорыя·Артыкулы са спасылкамі на Глобус Беларусі
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Архітэктары XIX стагоддзя
Катэгорыя·Архітэктары Расіі
Катэгорыя·Галоўныя архітэктары Магілёва
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Архітэктары Украіны
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў
Катэгорыя·Архітэктары Магілёва
Катэгорыя·Архітэктары Растова-на-Доне
Катэгорыя·Асобы, чыя дата смерці не вызначана
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з украінскай
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай