wd wp Пошук:

Васіль Іосіфавіч Хамутоўскі

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Васіль Хамутоўскі (нар. 30 жніўня 1978, Мінск) — беларускі футбаліст (брамнік) і трэнер. Выступаў за нацыянальную зборную Беларусі (2000—2008).

Клубная кар’ера

Выхаванец мінскай «Змены», гуляў за барысаўскі БАТЭ, з якім стаў чэмпіёнам краіны. З 2000 года пачаўся легіянерскі перыяд кар’еры, дзе найбольш паспяховым быў перыяд у румынскім «Сцяўа» (два тытулы чэмпіёна Румыніі). У 2013 годзе разам з іншым румынскім клубам, «Петралулам», выйграў Кубак Румыніі.

У ліпені 2013 года вярнуўся на радзіму, стаўшы іграком «Тарпеда-БелАЗ». У жодзінскім клубе заняў месца асноўнага брамніка замест атрымаўшага траўму Паўла Часноўскага.

У снежні 2013 года падоўжыў кантракт з «Тарпеда-БелАЗ». У сезоне 2014 працягваў быць асноўным брамнікам жодзінскага клуба. 6 чэрвеня 2014 года ў матчы супраць «Гомеля» ў соты раз захаваў свае вароты ў недатыкальнасці, тым самым уступіўшы ў клуб «сухіх» брамнікаў[4]. У жніўні 2014 года перастаў трапляць у склад жодзінскага клуба, і па заканчэнні сезона 2014 пакінуў клуб[5].

У лютым 2015 года трэніраваўся з дублем мінскага «Дынама», пазней з асноўным складам клуба адправіўся на збор у Турцыю. 19 сакавіка 2015 года падпісаў кантракт з дынамаўцамі[6]. У пачатку сезона 2015 некаторы час з’яўляўся ў стартавым складзе дынамаўцаў. У маі 2015 года стаў гуляючым трэнерам брамнікаў «Дынама» ў штабе новага галоўнага трэнера Вука Рашавіча[7] і з таго часу больш не з’яўляўся на полі, саступіўшы месца Аляксандру Гутару. У ліпені 2016 года разам з Рашавічам пакінуў «Дынама»[8].

Міжнародная кар’ера

Доўгі час выступаў за нацыянальную зборную Беларусі.

Трэнерская кар’ера

У жніўні 2016 года стаў трэнерам брамнікаў клуба «Крумкачы»[9]. У кастрычніку таго ж года, пасля таго як галоўны трэнер «Крумкачоў» Алег Дулуб перайшоў на працу ў львоўскія «Карпаты», застаўся кіраваць камандай разам з Якавам Залеўскім[10]. У студзені 2017 года абвясціў аб тым, што пакідае «Крумкачы»[11], аднак ужо ў сакавіку вярнуўся ў трэнерскі штаб каманды[12].

У верасні 2017 года ўвайшоў у трэнерскі штаб Алега Дулуба ў адэскім «Чарнаморцы»[13]. У снежні таго года ўслед за Дулубам пакінуў украінскі клуб[14].

У студзені 2018 года ўслед за Дулубам увайшоў у трэнерскі штаб барысаўскага БАТЭ ў якасці трэнера брамнікаў[15]. У чэрвені 2018 года, неўзабаве пасля звальнення Дулуба з БАТЭ, таксама пакінуў клуб[16].

У жніўні 2018 года стаў трэнерам брамнікаў брэсцкага «Дынама»[17]. Пакінуў пасаду ў верасні 2020 года[18].

У чэрвені 2021 года ўвайшоў у трэнерскі штаб Вука Рашавіча ў саудаўскім клубе «Аль-Фейха»[19]. У студзені 2022 года быў прадстаўлены ў якасці трэнера брамнікаў «Львова», які ўзначальваў Алег Дулуб[20]. Пасля пачатку расійскага ўварвання ва Украіну ў красавіку 2022 года стаў трэнерам брамнікаў у акадэміі румынскага «Сцяўа»[21].

Грамадская дзейнасць

18 жніўня падпісаў адкрыты ліст прадстаўнікоў спартыўнай галіны Рэспублікі Беларусь з патрабаваннем прызнаць несапраўднымі выбары прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, якія прайшлі 9 жніўня 2020 года[22].

Дасягненні

Зноскі

  1. Vasili Khomutovski // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Vasil Khamutowski // FBref.com
  3. VASILY KHOMUTOVSKY // Base de Datos del Futbol Argentino
  4. Сухо стой. Маленький повод улыбнуться
  5. Хомутовский, Левицкий и Козека покинули «Торпедо-БелАЗ»
  6. Минское “Динамо” объявило о подписании Василия Хомутовского
  7. Вук Рашович утвержден главным тренером минского “Динамо”
  8. Хомутовский выступил с обращением к болельщикам минского «Динамо»
  9. Василий Хомутовский стал тренером вратарей в “Крумкачах”
  10. Павлюкович и Ванюшкин покинули тренерский штаб «Крумкачоў»
  11. Хомутовский принял решение не продлевать контракт с «Крумкачами»
  12. Василий Хомутовский вернулся в “Крумкачы”
  13. Олег Дулуб представлен в качестве главного тренера одесского “Черноморца”
  14. «Черноморец» подтвердил уход Дулуба. Команду покинули Хомутовский и Поклад
  15. Олег Дулуб: “Нужно пройти с командой предсезонку, чтобы я смог ответить на вопрос, являюсь ли частичкой БАТЭ”
  16. Хомутовский вслед за Дулубом покинул БАТЭ
  17. Василий Хомутовский - новый тренер вратарей брестского “Динамо”
  18. Брестское “Динамо” и Василий хомутовский расторгли контракт по соглашению сторон
  19. Василий Хомутовский вошел в тренерский штаб саудовского клуб «Аль-Фейха», который возглавляет Вук Рашович
  20. Василий Хомутовский - новый тренер вратарей во “Львове”
  21. Каким был Хомутовский в «Стяуа»: получил кличку «Русский», объяснял тренеру, что не наркоман, выбил беларусов из Кубка УЕФА, уехал в Киев из-за ссоры с Дзенгой
  22. “Требуем признать выборы недействительными”. Более 900 спортсменов и работников отрасли подписались под открытым письмом с требованиями к власти (руск.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (36):
Катэгорыя·Ігракі ФК Атака-Спорт Мінск
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры Беларусі
Катэгорыя·Ігракі зборнай Беларусі па футболе
Катэгорыя·Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ
Катэгорыя·Ігракі ФК Таўрыя Сімферопаль
Катэгорыя·Ігракі ФК Атака Мінск
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Трэнеры ФК Крумкачы Мінск
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Петралул
Катэгорыя·Ігракі ФК Том Томск
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК БАТЭ
Катэгорыя·Ігракі ФК Сцяўа Бухарэст
Катэгорыя·Ігракі ФК Валгар Астрахань
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Масква
Катэгорыя·Ігракі ФК Вальдгоф
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Мінск
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1978 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Металіст Харкаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 30 жніўня
Катэгорыя·Ігракі ФК Аўгсбург
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Амкар Перм
Катэгорыя·Ігракі ФК Карл Цэйс Ена
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Футбольныя варатары
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Мінск
Катэгорыя·Ігракі ФК Тарпеда Мінск
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных