.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Васіль Хамутоўскі (нар. 30 жніўня 1978, Мінск) — беларускі футбаліст (брамнік) і трэнер. Выступаў за нацыянальную зборную Беларусі (2000—2008).
Выхаванец мінскай «Змены», гуляў за барысаўскі БАТЭ, з якім стаў чэмпіёнам краіны. З 2000 года пачаўся легіянерскі перыяд кар’еры, дзе найбольш паспяховым быў перыяд у румынскім «Сцяўа» (два тытулы чэмпіёна Румыніі). У 2013 годзе разам з іншым румынскім клубам, «Петралулам», выйграў Кубак Румыніі.
У ліпені 2013 года вярнуўся на радзіму, стаўшы іграком «Тарпеда-БелАЗ». У жодзінскім клубе заняў месца асноўнага брамніка замест атрымаўшага траўму Паўла Часноўскага.
У снежні 2013 года падоўжыў кантракт з «Тарпеда-БелАЗ». У сезоне 2014 працягваў быць асноўным брамнікам жодзінскага клуба. 6 чэрвеня 2014 года ў матчы супраць «Гомеля» ў соты раз захаваў свае вароты ў недатыкальнасці, тым самым уступіўшы ў клуб «сухіх» брамнікаў[4]. У жніўні 2014 года перастаў трапляць у склад жодзінскага клуба, і па заканчэнні сезона 2014 пакінуў клуб[5].
У лютым 2015 года трэніраваўся з дублем мінскага «Дынама», пазней з асноўным складам клуба адправіўся на збор у Турцыю. 19 сакавіка 2015 года падпісаў кантракт з дынамаўцамі[6]. У пачатку сезона 2015 некаторы час з’яўляўся ў стартавым складзе дынамаўцаў. У маі 2015 года стаў гуляючым трэнерам брамнікаў «Дынама» ў штабе новага галоўнага трэнера Вука Рашавіча[7] і з таго часу больш не з’яўляўся на полі, саступіўшы месца Аляксандру Гутару. У ліпені 2016 года разам з Рашавічам пакінуў «Дынама»[8].
Доўгі час выступаў за нацыянальную зборную Беларусі.
У жніўні 2016 года стаў трэнерам брамнікаў клуба «Крумкачы»[9]. У кастрычніку таго ж года, пасля таго як галоўны трэнер «Крумкачоў» Алег Дулуб перайшоў на працу ў львоўскія «Карпаты», застаўся кіраваць камандай разам з Якавам Залеўскім[10]. У студзені 2017 года абвясціў аб тым, што пакідае «Крумкачы»[11], аднак ужо ў сакавіку вярнуўся ў трэнерскі штаб каманды[12].
У верасні 2017 года ўвайшоў у трэнерскі штаб Алега Дулуба ў адэскім «Чарнаморцы»[13]. У снежні таго года ўслед за Дулубам пакінуў украінскі клуб[14].
У студзені 2018 года ўслед за Дулубам увайшоў у трэнерскі штаб барысаўскага БАТЭ ў якасці трэнера брамнікаў[15]. У чэрвені 2018 года, неўзабаве пасля звальнення Дулуба з БАТЭ, таксама пакінуў клуб[16].
У жніўні 2018 года стаў трэнерам брамнікаў брэсцкага «Дынама»[17]. Пакінуў пасаду ў верасні 2020 года[18].
У чэрвені 2021 года ўвайшоў у трэнерскі штаб Вука Рашавіча ў саудаўскім клубе «Аль-Фейха»[19]. У студзені 2022 года быў прадстаўлены ў якасці трэнера брамнікаў «Львова», які ўзначальваў Алег Дулуб[20]. Пасля пачатку расійскага ўварвання ва Украіну ў красавіку 2022 года стаў трэнерам брамнікаў у акадэміі румынскага «Сцяўа»[21].
18 жніўня падпісаў адкрыты ліст прадстаўнікоў спартыўнай галіны Рэспублікі Беларусь з патрабаваннем прызнаць несапраўднымі выбары прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, якія прайшлі 9 жніўня 2020 года[22].