wd wp Пошук:

Васіль Іванавіч Пятроў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Пятроў. У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Васіль Пятроў.

Васіль Іванавіч Пятроў (2 (15) студзеня 1917, сяло Чарналескае, Стаўрапольскі край — 1 ліпеня 2014, Масква) — савецкі военачальнік. Маршал Савецкага Саюза з 25 сакавіка 1983 года, Герой Савецкага Саюза (1982).

Біяграфія

У Чырвонай Арміі з 22 лістапада 1939 года. У 1941 годзе скончыў 2-месячныя курсы младшых лейтэнантаў.

У гады Вялікай Айчыннай вайны: камандзір кавалерыйскага ўзвода, намеснік камандзіра эскадрона (жнівень 1941-сакавік 1942); на штабной працы: памочнік начальніка штаба палка па разведцы, ад’ютант старэйшага асобнага батальёна (сакавік-снежань 1942); камандзір батальёна аўтаматчыкаў, намеснік начальніка штаба па аператыўнай частцы 40-й асобнай мотастралковай брыгады (снежань 1942-сакавік 1943). З сакавіка 1943 па снежань 1944 года на штабной працы: начальнік аператыўнага аддзялення штаба брыгады, затым стралковай дывізіі.

Ваяваў на Паўднёвым, Крымскім, Паўночна-Каўказскім, Закаўказскім, Стэпавым, Варонежскім, 1-м і 2-м Украінскіх франтах. Удзельнічаў у абароне Адэсы, Севастопаля і Каўказа, вызваляў Украіну, фарсіраваў Дняпро і Днестр, ваяваў у Румыніі і Венгрыі.

Пасля вайны на штабных і камандных пасадах. У 1945 годзе скончыў паскораны курс ваеннай акадэміі імя М. В. Фрунзэ, у 1948 годзе — асноўны курс гэтай жа акадэміі.

Служыў у Далёкаўсходняй ваеннай акрузе. У 1948—1953 гадах — намеснік начальніка, начальнік аператыўнага аддзела штаба 1-й асобнай Чырванасцяжнай арміі; з чэрвеня 1953 па снежань 1955 года — камандзір 50-га стралковага палка, са снежня 1955 па студзень 1957 года — начальнік штаба 39-й стралковай дывізіі, са студзеня 1957 па ліпень 1961 года — камандзір 129-й вучэбнай мотастралковай дывізіі.

З ліпеня 1961 па чэрвень 1964 года — начальнік штаба арміі.

З чэрвеня 1964 па студзень 1966 года — камандуючы 5-й арміяй.

Са студзеня 1966 па красавік 1972 года — начальнік штаба Далёкаўсходняй ваеннай акругі.

З красавіка 1972 па май 1976 года — камандуючы войскамі Далёкаўсходняй ваеннай акругі.

З мая 1976 па снежань 1978 года — першы намеснік Галоўнакамандуючага сухапутнымі войскамі.

Падчас Эфіопа-самалійскай вайны (1977—1978) узначальваў аператыўную групу Міністэрства абароны ў Эфіопіі і займаўся планаваннем баявых аперацый эфіёпскіх войскаў.

Са снежня 1978 па лістапад 1980 года — Галоўнакамандуючы войскамі Далёкага Усходу. З лістапада 1980 па студзень 1985 года — Галоўнакамандуючы сухапутнымі войскамі - намеснік міністра абароны СССР.

Са студзеня 1985 па ліпень 1986 года — першы намеснік міністра абароны СССР.

В. І. Пятроў (2-і справа) на прыёме ў кіраўніцтва ГДР. Берлін, 20 кастрычніка 1983 г.

Да 1992 года з’яўляўся таксама генеральным інспектарам Групы генеральных інспектараў Міністэрства абароны СССР, а таксама саветнікам начальніка Генеральнага штаба Аб’яднаных Узброеных Сіл СНД. З верасня 1992 года — саветнік пры Міністэрстве абароны Расійскай Федэрацыі.

Памёр 1 лютага 2014 года[2][3].

Зноскі

  1. Vasily Petrov // https://pantheon.world/profile/person/Vasily_Petrov_(marshal) Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Скончался маршал Советского Союза Василий Петров , Lenta.ru (1 лютага 2014). Праверана 1 лютага 2014.
  3. Ушел из жизни Герой Советского Союза Маршал Советского Союза Василий Иванович Петров : Министерство обороны Российской Федерации. function.mil.ru. Праверана 26 лістапада 2015.

Літаратура

Спасылкі

Васіль Іванавіч Пятроў на сайце «Героі краіны»

Тэмы гэтай старонкі (67):
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За адзнаку ў ахове дзяржаўнай мяжы СССР»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Шарнхорста
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За баявыя заслугі»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Аляксандра Неўскага (Расійская Федэрацыя)
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Тудара Владзімірэску
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «Сорак гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Дэпутаты Савета Саюза Вярхоўнага Савета СССР 11 склікання
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «60 гадоў Мангольскай Народнай Арміі»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За абарону Каўказа»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «Трыццаць гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За асваенне цалінных зямель»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «40 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За бездакорную службу» 1 ступені
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Маршалы Савецкага Саюза
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Стаўрапольскім краі
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «65 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
Катэгорыя·Кавалерысты Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Пахаваныя на Федэральных ваенных мемарыяльных могілках
Катэгорыя·Дэпутаты Савета Саюза Вярхоўнага Савета СССР ад акруг РСФСР
Катэгорыя·Памерлі 1 лютага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «50 гадоў Мангольскай Народнай Арміі»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Народнай Рэспублікі Балгарыя 1 ступені
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За ўмацаванне баявой садружнасці»
Катэгорыя·Памерлі 1 ліпеня
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «30 гадоў Савецкай Арміі і Флоту»
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 9 склікання
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Кавалеры мангольскага ордэна Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Жукава
Катэгорыя·Памерлі ў 2014 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі
Катэгорыя·Члены ЦК КПСС
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «50 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
Катэгорыя·Кавалеры чэхаславацкага ордэна Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Сухэ-Батара
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 10 склікання
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Выпускнікі Ваеннай акадэміі імя М. В. Фрунзэ
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «Ветэран Узброеных Сіл СССР»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Нацыянальнага сцяга КНДР
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «У памяць 850-годдзя Масквы»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» III ступені
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «За баявыя заслугі»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За абарону Адэсы»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Камандуючыя Далёкаўсходняй ваеннай акругай
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «50 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Катэгорыя·Выпускнікі Ваеннай акадэміі Генштаба
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «60 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Пераможнага лютага
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1917 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Сцяга ВНР
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 студзеня
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «Дваццаць гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «70 гадоў Узброеных Сіл СССР»