wd wp Пошук:

Камандзір

Камандзі́р часці (падраздзялення) — службовая асоба каманднага складу ва ўзброеных сілах, на якую ўскладзена камандаванне (кіраўніцтва) падраздзяленнем, часцю (караблём), злучэннем. У большасці краін свету камандзір з’яўляецца адзінаначальнікам і нясе асабістую адказнасць за пастаянную баявую і мабілізацыйную гатоўнасць даручанай яму часці (падраздзялення).

Камандзірскія абавязкі

Камандзір адказвае за баявую падрыхтоўку, выхаванне, ваенную дысцыпліну і маральна-псіхалагічны стан асабовага складу, за стан ўзбраення, баявой тэхнікі і транспарту, за матэрыяльна-бытавое і медыцынскае забеспячэнне часці (падраздзялення).

Камандзірамі часцей або падраздзяленняў прызначаюцца асобы афіцэрскага, старшынскага ці сяржанцкага складу ў залежнасці ад іх падрыхтоўкі ў атэстацыйным парадку.

Гл. таксама

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Ваеннае кіраванне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вайсковыя пасады