wd wp Пошук:

Валянцін Кірылавіч Сцешыц

Валянцін Кірылавіч Сце́шыц (10 студзеня 1928 — 5 кастрычніка 1997)[1] — беларускі судовы медык. Доктар медыцынскіх навук (1975), прафесар (1978).

Біяграфія

Нарадзіўся ў вёсцы Доўгае Старобінскага раёна Бабруйскай акругі БССР (сучасны аграгарадок у Салігорскім раёне Мінскай вобласці Беларусі). У 1951 годзе скончыў Мінскі медыцынскі інстытут і працаваў у ім у 1951—1955 гадах асістэнтам кафедры судовай медыцыны. У 1955 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Аўтатраўма, яе асаблівасці і судова-медыцынская дыягностыка». У 1955—1959 гадах асістэнт кафедры судовай медыцыны Кіргізскага медыцынскага інстытута, адначасова судова-медыцынскі эксперт Рэспубліканскага бюро судова-медыцынскай экспертызы Міністэрства аховы здароўя Кіргізскай ССР і судова-медыцынскі эксперт горада Фрунзэ. У 1959—1961 гадах В. К. Сцешыц працаваў загадчыкам кафедрай судовай медыцыны Цярнопальскага медыцынскага інстытута. У 1961 годзе зацверджаны ў званні дацэнта. У 1961—1976 гадах у Мінскім медыцынскім інстытуце. Займаў пасаду загадчыка кафедрай судовай медыцыны. Адначасова ў 1961—1977 гадах — галоўны судова-медыцынскі эксперт Міністэрства аховы здароўя БССР. У 1976—1993 гадах выкладаў у Вышэйшай школе Міністэрства ўнутраных спраў БССР, Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, з 1978 года — прафесар. З 1993 года на пасадзе вядучага спецыяліста ў Навукова-даследчым інстытуце крыміналістыкі, крыміналогіі і судова-медыцынскай экспертызы Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь. Адначасова прафесар кафедры юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Памёр В. К. Сцешыц 5 кастрычніка 1997 года. Пахаваны на Усходніх могілках у Мінску[2].

Навуковая і грамадская дзейнасць

Кандыдацкая (1955) і доктарская (1968) дысертацыі прысвечаны пытанням судова-медыцынскай экспертызы аўтамабільнай траўмы, па матэрыялах якой была напісана манаграфія «Судова-медыцынская экспертыза пры дарожна-транспартных здарэннях» (Мінск, 1976). Аўтар методыкі вызначэння велічыні траўміруючай сілы пры аўтатранспартных здарэннях[3]. Займаўся пытаннямі прафілактыкі дзіцячага траўматызму і інш.

Аўтар больш за 180 навуковых прац, у тым ліку 10 падручнікаў[4].

Сярод апублікаванага:

Быў членам праўлення Усесаюзнага навуковага таварыства судовых медыкаў, старшынёй праўлення Беларускага навуковага таварыства судовых медыкаў і метадычнага савета пры Галоўнай судова-медыцынскай экспертызе Міністэрства аховы здароўя БССР[4]. Уваходзіў у склад навукова-кансультацыйнага савета Вярхоўнага суда БССР, метадычнага савета Пракуратуры БССР, рэдакцыйнай калегіі часопіса «Судебно-медицинская экспертиза»[4].

Прымаў удзел у шэрагу усесаюзных і рэспубліканскіх навуковых з’ездаў і канферэнцый.

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15: Следавікі — Трыо.
  2. Стешиц Валентин Кириллович // Проект «Помним» (руск.)
  3. Стешиц Валентин Кириллович // Кто есть Кто в судебной медицине(руск.)
  4. 1 2 3 Стешиц Валентин Кириллович(руск.)  // Сайт Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (27):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Судовыя медыкі Беларусі
Катэгорыя·Выкладчыкі Цярнопальскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Салігорскім раёне
Катэгорыя·Памерлі 5 кастрычніка
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 студзеня
Катэгорыя·Выкладчыкі БДУ
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Памерлі ў 1997 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1928 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Дактары медыцынскіх навук
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Выкладчыкі Акадэміі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Выпускнікі БДМУ
Катэгорыя·Судовыя медыкі СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»