wd wp Пошук:

Валжанка звычайная

Валжа́нка звычайная[3], або двухдомная (Aruncus dioicus) — від раслін роду Валжанка (Aruncus) сямейства Ружавыя (Rosaceae). Тыпавы від роду.

Батанічнае апісанне

Шматгадовая расліна вышынёй 1—2 м, з тоўстым карэнішчам. Лісце двойчы і тройчы перыстаскладанае, на доўгіх чаранках. Кветкі з белымі пялёсткамі, дробныя, сабраныя ў буйныя мяцёльчатыя суквецці даўжынёй 6-35(да 50) см. Мужчынскія і жаночыя кветкі знаходзяцца на розных раслінах. Мужчынскія суквецці больш густыя. Плод — шматлістоўка. Размнажаецца насеннем і вегетатыўна[4].

Арэал

Гэта расліна можа быць знойдзена ў вільготных лясах, часта на вялікіх вышынях, ва ўмераных раёнах Еўропы, Азіі, а таксама ўсходняй і заходняй частцы Паўночнай Амерыкі. Таксама вырошчваецца як дэкаратыўная расліна. На тэрыторыі Беларусі трапляецца ў заходніх і цэнтральных раёнах. Расце ў шыракалістых і хвойна-шыракалістых лясах. Вырошчваецца ў Цэнтральным батанічным садзе АН Беларусі, уведзены ў культуру[5].

Сінонімы[6]

Выкарыстанне

У Італіі маладыя расліны ядуць, як правіла, дробна парэзаныя парасткі адварваюць, а затым гатуюць з яйкамі і сырам. У Фрыулі гэта адзін з інгрэдыентаў мясцовага супу на аснове дзікарослай зеляніны[7].

У Вялікабрытаніі расліна лічыцца прыдатнай для пасадкі ў раёне акваторый[8].

Aruncus dioicus var. kamtschaticus паказаў магутную цытатаксічнасць супраць клетак Юрката(англ.) бел.[9].

Ахова

Рэдкі знікаючы від, занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь[5].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 20. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Дорофеев А. М., Сюборова С. Ф. Они не должы исчезнуть: Книга для учащихся — Мн.: Народная асвета, 1987. — 200 с.: ил. — 89 000 экз. — С. 143. (руск.)
  5. 1 2 Валжанка // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 6: Дадаізм — Застава. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6), ISBN 985-11-0035-8.
  6. Волжанка двудомная — Aruncus dioicus (Walter) Fernald: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
  7. Ghirardini, M.; Carli, M.; Del Vecchio, N.; Rovati, A.; Cova, O.; Valigi, F.; Agnetti, G.; MacConi, M. et al. (2007). «The importance of a taste. A comparative study on wild food plant consumption in twenty-one local communities in Italy». Journal of Ethnobiology and Ethnomedicine 3: 22. doi:10.1186/1746-4269-3-22. PMC 1877798. PMID 17480214
  8. BS 7370-5 Recommendations for maintenance of water areas
  9. Jeong, S. Y.; Jun, D. Y.; Kim, Y. H.; Min, B. S.; Min, B. K.; Woo, M. H. (2011). «Monoterpenoids from the aerial parts of Aruncus dioicus var. Kamtschaticus and their antioxidant and cytotoxic activities». Bioorganic & Medicinal Chemistry Letters 21 (11): 3252-3256. doi:10.1016/j.bmcl.2011.04.043. PMID 21546250

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Флора Еўразіі
Катэгорыя·Флора Паўночнай Амерыкі
Катэгорыя·Ружавыя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Чырвоная кніга Беларусі
Катэгорыя·Дэкаратыўныя расліны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак