Валжа́нка звычайная[3], або двухдомная (Aruncus dioicus) — від раслін роду Валжанка (Aruncus) сямейства Ружавыя (Rosaceae). Тыпавы від роду.
Шматгадовая расліна вышынёй 1—2 м, з тоўстым карэнішчам. Лісце двойчы і тройчы перыстаскладанае, на доўгіх чаранках. Кветкі з белымі пялёсткамі, дробныя, сабраныя ў буйныя мяцёльчатыя суквецці даўжынёй 6-35(да 50) см. Мужчынскія і жаночыя кветкі знаходзяцца на розных раслінах. Мужчынскія суквецці больш густыя. Плод — шматлістоўка. Размнажаецца насеннем і вегетатыўна[4].
Гэта расліна можа быць знойдзена ў вільготных лясах, часта на вялікіх вышынях, ва ўмераных раёнах Еўропы, Азіі, а таксама ўсходняй і заходняй частцы Паўночнай Амерыкі. Таксама вырошчваецца як дэкаратыўная расліна. На тэрыторыі Беларусі трапляецца ў заходніх і цэнтральных раёнах. Расце ў шыракалістых і хвойна-шыракалістых лясах. Вырошчваецца ў Цэнтральным батанічным садзе АН Беларусі, уведзены ў культуру[5].
У Італіі маладыя расліны ядуць, як правіла, дробна парэзаныя парасткі адварваюць, а затым гатуюць з яйкамі і сырам. У Фрыулі гэта адзін з інгрэдыентаў мясцовага супу на аснове дзікарослай зеляніны[7].
У Вялікабрытаніі расліна лічыцца прыдатнай для пасадкі ў раёне акваторый[8].
Aruncus dioicus var. kamtschaticus паказаў магутную цытатаксічнасць супраць клетак Юрката(англ.) бел.[9].
Рэдкі знікаючы від, занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь[5].
Волжанка двудомная — Aruncus dioicus (Walter) Fernald: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
Волжанка обыкновенная // Красная книга Республики Беларусь Архівавана 20 красавіка 2018. (руск.)
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Валжанка звычайная