wd wp Пошук:

Валерый Генадзевіч Фамічоў

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Фамічоў. Валерый Фамічоў (нар. 23 сакавіка 1988, Мінск) — беларускі футбаліст, брамнік клуба «Энергетык-БДАТУ» з Мінска.

Адзін з самых высакарослых беларускіх брамнікаў (рост 202 см).

Клубная кар’ера

Выхаванец мінскай СДЮШАР-5, выступаў за ждановіцкую «Дарыду», дзе гуляў за дубль, аддаваўся ў арэнду клубу першай лігі «Камунальнік». Пасля распаду «Дарыды» апынуўся ў «Баранавічах», а потым у «Гарадзеі», дзе стаў асноўным брамнікам і выйграў Другую лігу 2010.

Сезон 2011 правёў у якасці другога брамніка ў бабруйскай «Белшыне», а ў снежні 2011 трапіў у склад «Брэста», дзе стаў асноўным брамнікам.

«Шахцёр» і «Ардуспор»

У лютым 2013 перайшоў у казахскі «Шахцёр» з Караганды[3] і прыняў грамадзянства Казахстана. У «Шахцёры» быў трэцім брамнікам і ніводнага разу не з’явіўся на полі.

У верасні 2013 быў аддадзены ў арэнду клубу «Ардуспор» з першай турэцкай лігі[4]. Дзякуючы казахстанскаму грамадзянству не лічыўся легіянерам у Турцыі. Спачатку разглядаўся як другі брамнік, але ў сувязі з траўмай асноўнага брамніка заняў месца ў стартавым складзе, дапамог клубу заняць трэцяе месца ў другім дывізіёне Турцыі.

У лютым 2014, пакінуўшы «Ардуспор», праходзіў прагляд у «Ардабасы» з Шымкента[5], але ў выніку ў красавіку 2014 быў заяўлены за «Шахцёр»[6]. У чэрвені 2014 года, так і не згуляўшы за карагандзінскі клуб, перайшоў у «Ардуспор» ужо на трывалай аснове[7]. Аднак у новым сезоне справы ў «Ардуспора» пайшлі значна горш, ён хутка замацаваўся на апошнім радку табліцы. У студзені 2015 года Фамічоў пакінуў Турцыю.

«Дынама» Брэст

З лютага 2015 трэніраваўся разам з брэсцкім «Дынама»[8] і ў выніку пачаў сезон 2015 у складзе брэсцкага клуба. Быў асноўным брамнікам, удалай гульнёй дапамог «Дынама» паспяхова пачаць чэмпіянат 2015. Аднак, 16 чэрвеня 2015 года кантракт з-за фінансавых праблем клуба быў разарваны[9].

«Алмалык»

У ліпені 2015 года зноў накіраваўся ў Азію, стаўшы іграком «Алмалыка»[10].

«Тарпеда-БелАЗ»

У студзені 2016 года Валерый вярнуўся ў Беларусь, падпісаўшы кантракт з «Тарпеда-БелАЗ»[11]. У жодзінскім клубе здолеў выйграць канкурэнцыю ў Ягора Хаткевіча і стаць першым брамнікам. 21 мая 2016 года, адбіўшы тры пасляматчавыя пенальці ў фінальным матчы супраць БАТЭ, дапамог «Тарпеда-БелАЗ» заваяваць першы ў гісторыі Кубак Беларусі. У снежні 2016 года на два гады падоўжыў кантракт з аўтазаводцамі[12]. У пачатку сезона 2017 працягваў быць асноўным брамнікам жодзінцаў.

«Ардабасы»

У чэрвені 2017 года было абвешчана аб пераходзе Фамічова ў казахстанскі клуб «Ардабасы»[13]. Да канца сезона 2017 ён, аднак, так і не з’явіўся на полі. У студзені 2018 года з’явілася інфармацыя, што брамнік пакінуў каманду[14], хоць пазней у яе складзе адправіўся на збор у Турцыю[15]. У сезоне 2018 не выступаў.

Вяртанне ў Беларусь

У лютым 2019 года вярнуўся ў Беларусь, папоўніўшы склад дэбютанта Другой лігі дзяржынскага «Арсенала»[16]. Згуляў за каманду ў трох матчах, галоў не прапускаў. У ліпені 2019 года па ўзаемнай згодзе пакінуў каманду[17] і неўзабаве далучыўся да мінскага НФК[18].

У лістападзе 2019 года падоўжыў кантракт са сталічным клубам[19], які змяніў назву на «Крумкачы». Восенню 2020 года пакінуў каманду.

У пачатку 2021 года далучыўся да клуба «Энергетык-БДАТУ» з Другой лігі.

Дасягненні

Зноскі

  1. Valeri Fomichev // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Valeriy Fomichev // AsMadrid: Grupo PRISA, 1967.
  3. Футбол. Валерий Фомичев стал игроком карагандинского «Шахтера»
  4. «Шахтер» подтвердил переход Фомичева в «Ордуспор»(недаступная спасылка)
  5. Валерий Фомичев находится на просмотре в «Ордабасы»
  6. Валерий Фомичев вернулся в карагандинский «Шахтер»
  7. Фомичев перешел в турецкий «Ордуспор»
  8. Валерий Фомичев тренируется с брестским «Динамо»
  9. Фомичев расторг контракт с брестским «Динамо»
  10. Валерий Фомичев перешел в узбекский «Алмалык»
  11. «Торпедо-БелАЗ» подписал контракты с Близнюком и Фомичевым и продлил соглашения со Скавышем и Панковцом
  12. Валерий Фомичев заключил новый контракт с «Торпедо-БелАЗ»
  13. Валерий Фомичев перешел в «Ордабасы»
  14. “Ордабасы” расстался с Фомичевым
  15. Фомичев тренируется с «Ордабасы»
  16. Дзержинский “Арсенал” представил эмблему и новичков (ФОТО)
  17. Фомичёв расстался с “Арсеналом”
  18. Валерий Фомичев перешел в НФК
  19. Фомичев продлил контракт с НФК

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (29):
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Ігракі ФК Крумкачы Мінск
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ігракі ФК Камунальнік Слонім
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Ігракі ФК Гарадзея
Катэгорыя·Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 сакавіка
Катэгорыя·Ігракі ФК Шахцёр Караганда
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1988 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК АГМК
Катэгорыя·Ігракі ФК Арсенал Дзяржынск
Катэгорыя·Ігракі ФК Белшына
Катэгорыя·Футбольныя варатары
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Брэст
Катэгорыя·Ігракі ФК Ардабасы Шымкент
Катэгорыя·Ігракі ФК Ардуспор
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Энергетык-БДАТУ
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Баранавічы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Дарыда
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі